Грамадства22

У «спіс экстрэмістаў» дадалі яшчэ 28 чалавек — цяпер у ім 4353 прозвішчы

Гэта і тыя, хто цяпер за кратамі, і тыя, хто ўжо вызваліўся.

23 жніўня МУС традыцыйна абнавіла «Пералік грамадзян Беларусі, замежных грамадзян або асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці».

У спіс дадалося 28 чалавек. Сярод іншых, дадалі асуджаных за «здзек з дзяржсімвалаў» Дар'ю Заяц і Валерыю Драгун, а таксама вядомага спевака Руслана Мусвідаса. 

Усяго ў спісе цяпер 4353 чалавекі.

У гэты спіс уключаюць як беларусаў, так і грамадзян іншых дзяржаваў, асуджаных па «злачынствах экстрэмісцкай накіраванасці» пасля прэзідэнцкіх выбараў у 2020 годзе. Гэта людзі, якіх асудзілі па крымінальных справах. Асуджаныя па адміністрацыйных артыкулах не ўключаюцца ў гэты спіс. Гэта такія артыкулы Крымінальнага кодэкса, як напрыклад, 293 (удзел у масавых беспарадках), 342 (актыўны ўдзел у дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак), 369 (абраза прадстаўніка ўлады), 130 (распальванне іншай сацыяльнай варожасці), 361-1 (удзел у экстрэмісцкім фарміраванні), 341 (апаганьванне маёмасці) і іншыя «пратэсныя артыкулы».

МУС уключае і тых, хто цяпер у месцах няволі адбывае тэрмін, і тых, ужо выйшаў на волю, і тых, у каго ўжо нават пагашана судзімасць. 

Каментары2

  • Масштаб рэпрэсій
    23.08.2024
    4353 прозвішчы адных толькі "экстрэмістаў". А офіс Ціханоўскай усё распавядае пра 1500 палітвязняў.
    Заніжаючы ў разы маштабы рэпрэсій у Беларусі.
  • Ботам, якія ў танке
    23.08.2024
    Масштаб рэпрэсій , "І тыя, хто ўжо вызваліўся", але ж боты далей загалоўку не чытаюць. Ідзі на СБ, тут не падаюць ботам. Там пракаціць.

Гродна стаіць на вушах пасля прызнання папулярнага гарадскога сайта «экстрэмісцкім». Але на гэтым не скончылася33

Гродна стаіць на вушах пасля прызнання папулярнага гарадскога сайта «экстрэмісцкім». Але на гэтым не скончылася

Усе навіны →
Усе навіны

Сілавікі затрымалі акцёра «Беларусьфільма»3

Стала вядома, што з'явіцца на месцы «Казачнага замка» ў парку Горкага2

Сузаснавальніца Partyzankі: Мы дапамагалі і мыць рэчы, і знайсці працу, і шукалі кватэры2

У Расіі ствараюць радыкальныя атрады «АКВД». Што гэта такое?11

У Беларусі затрымалі 26 грамадзян Латвіі3

У Мінску бацька прыйшоў да сына, а той з сябрукамі ўжывае наркотыкі. Мужчына ўсіх здаў7

Роберт дэ Ніра і Леанарда Дзі Капрыа падтрымалі Камалу Харыс7

Больш за 100 аўтобусаў стаяць на польскай мяжы

Сацыял-дэмакраты перамаглі ў другім туры выбараў у Літве3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Гродна стаіць на вушах пасля прызнання папулярнага гарадскога сайта «экстрэмісцкім». Але на гэтым не скончылася33

Гродна стаіць на вушах пасля прызнання папулярнага гарадскога сайта «экстрэмісцкім». Але на гэтым не скончылася

Галоўнае
Усе навіны →