У івацэвіцкай калоніі памёр малады зняволены. Праваабаронцы паведамляюць пра суіцыд
У івацэвіцкай папраўчай калоніі №22 «Воўчыя норы» памёр зняволены. Адміністрацыя хоча схаваць гэты выпадак, паведамляюць праваабаронцы.
Як стала вядома MAYDAY TEAM, малады хлопец адбываў тэрмін у 9-ым атрадзе. Цяпер усяму атраду забаронена тэлефанаваць, бо адміністрацыя папраўчай установы робіць захады, каб схаваць інфармацыю пра здарэнне.
Таксама пра недапушчальнасць агучвання абставін гібелі хлопца папярэджаны яго бацькі. Цела загінулага ім выдалі на выходных, і яго адразу ж пахавалі.
Па непацверджанай інфармацыі, прычынай гібелі мог стаць суіцыд. Малады хлопец не вытрымаў прэсінгу, пішуць праваабаронцы.
Каментары