Учора на скрыжаванні вуліц Гурскага і Янкі Брыля ледзь не адбылася трагедыя.
Веласіпедыст, пад'язджаючы да скрыжавання, упаў проста на праезнай частцы. Да падзення хлопца прывяло рэзкае тармажэнне на самым краі ходнікаў, піша Onliner.by.
«Я ехаў з хуткасцю дзесьці 55-65 км/г, — распавёў кіроўца, які ледзь не наехаў на веласіпедыста. — Усё адбылося каля 16 гадзін».
Магчыма, раварыст позна заўважыў, што для яго загарэлася чырвонае, і таму затармазіў толькі ў апошні момант.
Як бы там ні было, яму вельмі пашанцавала, што кіроўца паспеў затармазіць.
Каментары
Не ехаў на ровары "Менск", тамака толькі заднія тормазы, а луй зна на чым.
Няма шлема на галаве, у іх усіх адбітыя мазгі.