Свет11

Украіна не будзе працягваць дамову з Расіяй аб транзіце газу

Украіна не мае намеру працягваць транзітную дамову з Расіяй па газе, тэрмін дзеяння якой заканчваецца ў канцы 2024 года, заявіў прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі. Але ў выпадку запыту з Еўропы ўкраінцы гатовыя абмяркоўваць транзіт газу іншых пастаўшчыкоў праз сваю транспартную сістэму, піша «Інтэрфакс-Украіна».

Фота ілюстрацыйнае

«Дамову з Расіяй ніхто працягваць не будзе, на гэтым пастаўленая кропка. Што тычыцца транзіту газу ад іншых кампаній, то, калі будзе працягвацца запыт некаторых нашых еўрапейскіх калегаў, а мы ўсе ў Еўрасаюзе, то будзем разглядаць іх просьбу», — сказаў Зяленскі.

Таксама ён пры гэтай нагодзе адзначыў, што не валодае інфармацыяй пра нядаўнюю сустрэчу прэзідэнтаў Азербайджана і Расіі.

«Пра што гаварыў стары дзед у Азербайджане, мне невядома. Не ўпэўнены, што пра газ. Думаю, што ёсць іншыя пытанні», — заявіў Зяленскі.

Расійскі віцэ-прэм'ер Аляксандр Новак у ліпені адзначаў, што Расія гатовая пастаўляць газ у Еўропу праз Украіну і пасля 2024 года, але будучыня транзіту залежыць ад Кіева. 

Каментары1

  • Сымон
    27.08.2024
    Цалкам лагiчна, бо выбівае падмурак з-пад прарасейскай пазіцыі Орбана. А спыненне транзiту нафты дазволіць атакаваць дронамі расейскую нафтаразмеркавальную структуру ў Унечы і дадаткова ціснуць на Лукашэнку пашкоджаннем нафтавай галіны на Беларусь калі тый будзе пагражаць Украіне канцэнтрацыяй свайго войску ля мяжы

Цяпер чытаюць

Сцвярджаецца, што кіраўнік Butikavto Іван Лябейка ўжо на свабодзе1

Сцвярджаецца, што кіраўнік Butikavto Іван Лябейка ўжо на свабодзе

Усе навіны →
Усе навіны

У Францыі сотні тысяч зноў выйшлі на вуліцы, паліцыя прымяняла слёзатачывы газ15

Крышціяну Раналду першым з футбалістаў зарабіў 2 мільярды даляраў

«У Беларусі ёсць грошы, але людзям усё адно чагосьці не хапае». Ланкіец расказаў, чым яго дзівяць беларусы23

YouTube збіраецца схаваць падалей кнопку дызлайка3

Якіх імпартных тавараў у беларускіх крамах найбольш, а якіх няма зусім?1

Вірусіцца гульня, дзе можна нарадзіцца ў любой краіне на свеце3

Украінскія дроны атакавалі Омск, гараць «Омскі каўчук» і склад Ozon2

Стала вядома, што Расія таемна фінансавала газавы праект на Алясцы4

Найлепш у Беларусі цяпер акупляюцца аперацыі з нерухомасцю3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сцвярджаецца, што кіраўнік Butikavto Іван Лябейка ўжо на свабодзе1

Сцвярджаецца, што кіраўнік Butikavto Іван Лябейка ўжо на свабодзе

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць