Свет

Нафтаправод «Дружба» стане прыдатным, як толькі завод аддадуць Расеі

Расея вядзе перамовы з польскім бокам пра набыцьцё прадпрыемства «Мажэйкю нафта».

Гэта пацьвердзіў расейскі прэм’ер-міністар Уладзімер Пуцін падчас сустрэчы з прэзыдэнтам Літвы Даляй Грыбаўскайце.

Ад посьпеху перамоваў паміж Расеяй і канцэрнам PKN Orlen будуць залежаць пастаўкі нафты ў Мажэйкяй. Пра гэта прэзыдэнт Літвы заявіла ў інтэрвію Reuters. Яна сказала, што, набыўшы завод, расейцы без асаблівых праблемаў запусьцяць нафтаправод «Дружба», які з загадкавых прычынаў «прыйшоў у непрыдатны стан» у 2006 годзе.

Прэм’ер Літвы Андрус Кубілюс ня лічыць заяву Пуціна доказам таго, што палякі насамрэч вядуць перамовы з Крамлём. Словы Пуціна, хоць і не катэгарычна, адмаўляюць і прадстаўнікі PKN Orlen.

Эўрапарлямэнтар Вітаўтас Ландсбэргіс заклікаў урад як мага хутчэй зьвярнуцца ў Брусэль у зьвязку з магчымым продажам расейцам «Мажэйкю нафта», паведамляе агенцтва DELFI. Паводле Ландсбэргіса, такая зьдзелка была б небясьпечнай ня толькі для Літвы, але і для ўсяго ЭЗ.

Каментары

Цяпер чытаюць

«Тысячу даляраў за месяц — рэальна». Колькі цяпер зарабляюць медыкі ў Беларусі?10

«Тысячу даляраў за месяц — рэальна». Колькі цяпер зарабляюць медыкі ў Беларусі?

Усе навіны →
Усе навіны

«У нас яшчэ тыдні два чакаць». Хто з беларусаў ужо пасадзіў бульбу ў гэтыя выходныя?6

Ізраільскі вайсковец кувалдай крышыў статую Ісуса Хрыста на поўдні Лівана39

Хлопец з Эфіопіі стварае са смецця неверагодныя касцюмы ВІДЭА

«Денег нет, но вы держітесь». Памерла жанчына з Крыма, якой Мядзведзеў гэта казаў6

Рынак працы чакае вялікая праблема — і гэта не штучны інтэлект13

Як маці чатырох дзяцей стала кіроўцам аўтобуса ў Мінску3

Начны Раман стварае песні з вайбам 90‑х на беларускай мове10

У чата GPT здарыўся масавы збой1

Расія цяпер не трымае на тэрыторыі Беларусі вялікіх вайсковых сіл — Дзяржпагранслужба Украіны4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Тысячу даляраў за месяц — рэальна». Колькі цяпер зарабляюць медыкі ў Беларусі?10

«Тысячу даляраў за месяц — рэальна». Колькі цяпер зарабляюць медыкі ў Беларусі?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць