Якія спецыяльнасці ў беларускіх ВНУ сталі самымі папулярнымі ў 2024 годзе
Пра вынікі ўступнай кампаніі 2024 года БЕЛТА расказаў начальнік галоўнага ўпраўлення прафесійнай адукацыі Мінадукацыі Сяргей Пішчаў.

Паводле яго слоў, на ўзроўні вышэйшай адукацыі самымі папулярнымі сталі «стаматалогія» ў БДМУ, «сусветная эканоміка» ў БДУ і «праграмная інжынерыя» ў БДУІР, прахадны бал на якія склаў 395 з 400.
«Крыху менш, 391 бал, — на спецыяльнасць «прыкладная інфарматыка» ў БДУ. Але тут ёсць такая асаблівасць, што ў медыцынскія ВНУ ў гэтым і мінулым годзе да 80% дзяцей паступалі на ўмовах мэтавай падрыхтоўкі. Праз гэта колькасць месцаў для паступлення на агульных падставах была невялікай», — распавёў Сяргей Пішчаў.
Таксама чыноўнік агучыў спецыяльнасці з самым высокім конкурсам.
«На спецыяльнасць «графічны дызайн і мультымедыядызайн» Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы зафіксаваны конкурс больш за 20 чалавек на месца. Таксама, традыцыйна, вялікія конкурсы на IT-спецыяльнасці і на спецыяльнасці ў галіне фізічнай культуры і спорту», — сказаў Пішчаў.
Ён кажа, што конкурс — не зусім аб'ектыўны паказчык папулярнасці спецыяльнасці. «Напрыклад, калі на нейкую спецыяльнасць аб'яўлена пяць бюджэтных месцаў і дакументы падае 20 чалавек, то конкурс атрымліваецца чатыры чалавекі на месца. А, напрыклад, на спецыяльнасць «лясная гаспадарка», дзе план прыёму на бюджэт 100 чалавек, каб атрымаўся конкурс пяць чалавек на месца, павінны падаць дакументы 500 чалавек», — дадаў спецыяліст.
-
У Мінску адкрылі новую дыспетчарскую станцыю замест знесенай савецкай. Але будынка там няма — толькі бытоўка і біятуалет
-
У Беларусі за апошнія гады ліквідавалі 40 праваслаўных прыходаў
-
У Беларусі перастала працаваць сістэма анлайн-кантролю за рухам тавараў — ад шын да фенаў. Гэта не першы такі збой сёлета
Цяпер чытаюць
Дырэктар Віцебскага цэнтра сучаснага мастацтва Андрэй Духоўнікаў пераехаў у Сербію — ён расказаў пра даносы ў культуры, неадукаванасць міністраў і чый жа Шагал
Каментары