Меркаванні55

Gazeta Wyborcza: Час сказаць «досыць» рэжыму Лукашэнкі

Уплывовае польскае выданне звярнулася да міністра замежных спраў Польшчы з заклікам спыніць супрацоўніцтва з рэжымам Лукашэнкі.

Уплывовае польскае выданне звярнулася да міністра замежных спраў Польшчы з заклікам спыніць супрацоўніцтва з рэжымам Лукашэнкі.

«Міністр замежных спраў Польшчы Радаслаў Сікорскі ўклаў нямала палітычнага капіталу, каб адкрыць дзверы Еўропы для Беларусі. Гэтыя высілкі не былі марнымі, бо палітыкі ў многіх краінах Еўрасаюза прызналі неабходнасць прыцягнення ўсходніх суседзяў у зону стабільнасці і дэмакратыі, якая існуе ў ЕС. Гульня з Лукашэнкам нялёгкая, бо ён не прызнае ніякіх правілаў. Акрамя таго, у Беларусі ў межах рэжыму сутыкаюцца розныя сілы і частка з іх дакладна зацікаўленая ў спыненні „пацяплення“ адносінаў з Варшавай і Брусэлем.

Аднак

ні адна еўрапейская краіна не можа трываць спланаваны і усё больш вычварны пераслед сваіх суайчыннікаў, якія жывуць за мяжой.

На працягу некалькіх тыдняў рэжым Лукашэнкі правярае цярпенне Варшавы. Хапун палякаў цягнецца з сярэдзіны мінулага тыдню. Сёння раніцай затрымана ажно 40 актывістаў, у тым ліку кіраўніца Саюза палякаў у Беларусі Анжаліка Борыс. Гэта ўжо занадта.

Смеху вартыя нагоды сённяшніх затрыманняў паказваюць, што рэжым не звяртае ўвагі на папярэджанні Варшавы.

Якая карысць ад жорсткай пятнічнай размовы міністра Сікорскага з кіраўніком МЗС Беларусі Мартынавым? Што яшчэ мусіць зрабіць з палякамі беларуская ўлада, каб Польшча зрэагавала больш востра, а Еўропа падтрымала? Чаму маўчыць кіраўніца МЗС Еўрасаюза баранэса Эштан?
Ці яна таксама лічыць, што праблема палякаў у Беларусі з’яўляюцца прыватнай справай Мінска?

Спадару міністр Сікорскі, час сказаць „досыць“. Бо праз хвіліну можа стаць запозна».

Каментары5

Цяпер чытаюць

«Пра які саюз можна гаварыць?» Лукашэнка ў Астане раскрытыкаваў Расію за навязванне утыльзбораў20

«Пра які саюз можна гаварыць?» Лукашэнка ў Астане раскрытыкаваў Расію за навязванне утыльзбораў

Усе навіны →
Усе навіны

Масквічы падтрымалі беларуса-дырыжора, якому трэба было здаваць іспыт у пустой зале Гнесінкі. Быў аншлаг!18

У Мінску стартуе марафон стрытфуду

Варшаўскі бар-шоп WIN з беларускімі каранямі трапіў у гід «Мішлен»

«Бангкок лепшы за Лондан». Як беларуска пераехала ў Тайланд і будуе там бізнэс1

21‑гадовую дзяўчыну з Пінска асудзілі за палітыку. Яна вучылася ў Польшчы, але вярнулася ў Беларусь7

Як цяпер жыве Арына Рудніцкая — першая дзяўчынка з СМА, якой $2 мільёны на лекі сабралі самі беларусы4

Статкевіч трос клетку, суддзя смяяўся, гучалі «Муры». Ігар Лосік расказаў, як судзілі фігурантаў «справы Ціханоўскага»6

Севярынец: Ды дваццаць улезе, я табе кажу13

Ракета Blue Origin мільярдэра Джэфа Безаса выбухнула на старце1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Пра які саюз можна гаварыць?» Лукашэнка ў Астане раскрытыкаваў Расію за навязванне утыльзбораў20

«Пра які саюз можна гаварыць?» Лукашэнка ў Астане раскрытыкаваў Расію за навязванне утыльзбораў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць