Культура11

118 гадоў таму выйшаў першы нумар першай беларускай легальнай газеты

З шасці нумароў чатыры былі канфіскаваныя.

14 верасня (1 верасня па старым стылі) 1906 года ў Вільні выйшаў першы нумар газеты «Наша Доля».

Яна пазіцыянавала сябе як штотыднёвая легальная газета рэвалюцыйна-дэмакратычнага кірунку. Выдавалася роўна тры месяцы, разам выйшла 6 нумароў, з іх 4 былі канфіскаваны, 7-ы быў знішчаны яшчэ ў наборы. Палова тыражу друкавалася кірыліцай, палова — лацінкай. Разавы тыраж 1-га нумару склаў 10 тыс. асобнікаў.

Пачатковы склад рэдакцыі гэтай газеты быў невялікі: Фелікс Умястоўскі, Алаіза Пашкевіч (Цётка), Іван і Антон Луцкевічы.

Праграма, паводле якой выходзіла газета, уключала ў сябе наступныя рубрыкі: «1) Дзеянні ўрада; 2) Палітычны агляд; 3) Жыццё вёскі; 4) Жыццё горада; 5) Фельетон; 6) Найноўшыя творы беларускай літаратуры; 7) Што чуваць на Белай Русі; 8) З Літвы; 9) Па Расіі; 10) Карэспандэнцыі; 11) З-за мяжы; 12) Што трэба і чаго не трэба чытаць; 13) Літаратурны дадатак; 14) Новыя кнігі; 15) З мінулага Беларусі; 16) Паштовая скрыня; 17) Сельская гаспадарка; 18) Практычная медыцына; 19) Прыкладная механіка; 20) Сумесь; 21) Абвесткі. 

Рэдакцыя месцілася ў будынку, які сёння знаходзіцца па адрасе Віленская, 21. 

На газету неаднаразова накладваўся арьшт, а рэдактары прыцягваліся да крымінальнай адказнасці. 

14 снежня 1906 года выйшаў апошні нумар, але трыма тыднямі раней, 23 лістапада 1906 года, выйшаў першы нумар «Нашай Нівы».

Каментары1

  • .
    14.09.2024
    [Дзякуй, паправілі - Рэд.]

Для чыноўнікаў распрацавалі месенджар Depesha. У чым яго галоўная праблема?2

Для чыноўнікаў распрацавалі месенджар Depesha. У чым яго галоўная праблема?

Усе навіны →
Усе навіны

Кітай папрасіў Беларусь нармалізаваць адносіны з Польшчай — крыніца18

У Прыпяцкім нацпарку запрашаюць на незвычайную экскурсію — паслухаць роў аленяў

У Беларусі з'явіўся праспект 17 верасня. У якім горадзе?1

Партугалія ў агні: краіну ахапілі лясныя пажары

Рэжым Лукашэнкі дапусціў свой удзел у другім мірным саміце па Украіне. Але пры адной умове15

Памёр карыкатурыст Алег Папоў 6

Сталі вядомыя імёны яшчэ 10 памілаваных палітвязняў1

Мяжу Латвіі з боку Беларусі перасек неапазнаны лятаючы аб'ект, былі паднятыя знішчальнікі НАТА 

БТ збіраецца запусціць яшчэ адзін канал — з прапагандай на англійскай мове5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Для чыноўнікаў распрацавалі месенджар Depesha. У чым яго галоўная праблема?2

Для чыноўнікаў распрацавалі месенджар Depesha. У чым яго галоўная праблема?

Галоўнае
Усе навіны →