Свет22

Байдэн даручыў задзейнічаць усе рэсурсы для аховы Трампа

Байдэн даручыў задзейнічаць усе рэсурсы для аховы Трампа. Пра гэта гаворыцца ў заяве пасля меркаванай спробы яшчэ аднаго замаху на былога прэзідэнта.

Фота: Manuel Balce Ceneta / AP

«Падазраваны знаходзіцца пад вартай, і я высока ацэньваю працу Сакрэтнай службы і іх партнёраў з праваахоўных органаў за іх пільнасць і іх намаганні па забеспячэнні бяспекі былога прэзідэнта і яго атачэння. Я рады, што былы прэзідэнт не пацярпеў. Вядзецца актыўнае расследаванне гэтага інцыдэнту, паколькі праваахоўныя органы збіраюць больш падрабязнасцяў.

Як я ўжо шмат разоў казаў, у нашай краіне няма месца палітычнаму гвалту або якому-небудзь гвалту наогул, і я даручыў сваёй камандзе працягваць забяспечваць Сакрэтную службу ўсімі рэсурсамі, магчымасцямі і мерамі абароны, неабходнымі для забеспячэння далейшай бяспекі былога прэзідэнта», — заявіў Байдэн.

Меркаваны замах на Дональда Трампа адбыўся ўчора ў Фларыдзе каля гольф-клуба кандыдата ў прэзідэнты. Спачатку паведамлялася, што гэта была перастрэлка паміж двума чалавекамі, але потым ФБР заявіла пра замах і пра тое, што падазраваны ў замаху арыштаваны.

Каментары2

  • Байдэн Стары
    16.09.2024
    Не сумнявайцеся, я ўланаруч здатны і прачытаць і нават скласьці гэткую заяву!
  • бабруйчанін
    16.09.2024
    Абараніць Трампа ад самаго сябе і ад яго дарадцаў - піяршчыкаў..

Беларускія рэпетытары ў паніцы: праз праблемы «Яндэкса» яны могуць страціць матэрыялы, якія напрацоўвалі гадамі27

Беларускія рэпетытары ў паніцы: праз праблемы «Яндэкса» яны могуць страціць матэрыялы, якія напрацоўвалі гадамі

Усе навіны →
Усе навіны

Украіна знішчыла чатыры расійскія суперсучасныя самалёты Су-34М на аэрадроме ў Барысаглебску20

Офіс Беларускага пашпартнага цэнтра ў Вільні зачыняецца, праца працягнецца без офіса36

Псіхалогія суперагента: як адна з самых паспяховых аперацый КГБ закончылася найбольшым правалам17

У Разані пасля атакі дронаў гарыць нафтаперапрацоўчы завод5

Пачобут зноў плануе прыехаць у Беларусь8

У буйных гарадах пачалі падаць цэны на кватэры. Што адбываецца?10

«Я б на хаду выскачыла». Па Мінску ездзіла машына са змяёй на капоце5

Трамп патлумачыў, чаму не называе Пуціна дыктатарам9

Прадстаўнікі разведкі ЗША прыгразілі «неадкладна» спыніць абмен данымі з Украінай у выпадку новых удараў па расійскіх НПЗ15

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларускія рэпетытары ў паніцы: праз праблемы «Яндэкса» яны могуць страціць матэрыялы, якія напрацоўвалі гадамі27

Беларускія рэпетытары ў паніцы: праз праблемы «Яндэкса» яны могуць страціць матэрыялы, якія напрацоўвалі гадамі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць