Грамадства33

Унікальны выпадак: вызваленага па амністыі вярнулі ў калонію. Гэтага дамагліся бацькі ахвяры

Кіроўца, які збіў на пешаходным пераходзе дзіця ў Магілёве і праз паўгода выйшаў па амністыі, зноў знаходзіцца ў калоніі. Пра гэта паведамілі ў сацсетках бацькі хлопчыка.

Аварыя ў Магілёве. Фота: магілёўская міліцыя

У студзені 2024 года 61-гадовы жыхар Магілёва Віталь Кілеса насмерць збіў 10-гадовага хлопчыка. Той пераходзіў дарогу па пешаходным пераходзе, святлафор не працаваў. Аўтамабілі павінны былі прапусціць хлопчыка, але нармальнага асвятлення не было, кіроўцы не заўважалі яго. Адна машына праехала проста перад ім, а другая збіла насмерць школьніка.

Як высветлілася, кіроўца — той самы Кілеса — перавышаў хуткасць. Ён прызнаў віну, тлумачыў, што не заўважыў хлопчыка. Паколькі Кілеса быў цвярозы, у красавіку 2024 года яму прысудзілі пяць гадоў калоніі-пасялення (калі б быў п'яны, была б звычайная калонія). 

У жніўні 2024 года бацькі загінулага хлопчыка даведаліся, што Кілеса выйшаў на свабоду па амністыі, хоць правёў за кратамі паўгода. Яны былі абураныя, што Кілесу адпусцілі так рана. Бацькі хлопчыка напісалі відэазварот, які шырока разышоўся па тыктоку і сабраў больш за 330 тысяч лайкаў. Таксама бацькі схадзілі на асабісты прыём да генеральнага пракурора Андрэя Шведа.

 Прычынай вызвалення кіроўцы сталі яго праблемы са здароўем — тое, што раней ён праходзіў лячэнне ў сувязі з анкалогіяй.

@kristi_mam_

♬ оригинальный звук - Новиковы

Цяпер камісія з медыкаў пераглядзела ягоны дыягназ. І было вырашана вярнуць яго ў калонію-пасяленне — са сваім дыягназам ён можа адбываць пакаранне.

Каментары3

  • Але ж...
    03.10.2024
    А чаму бацькоў не пасадзілі, што не далі малому флікера? А дарожнікаў, што не зрабілі асвятленне? Калі у жо саджаць, дык давайце ўсіх....
  • Жэўжык-пястун
    03.10.2024
    Родителям стоило бы научить ребёнка переходить правильно дорогу, и 1000% убедиться что тебя пропускают, но они как сами также я уверен переходят, так и ребёнок смотрит на них и повторяет.
  • Woodoo Cult
    04.10.2024
    [Рэд. выдалена]

Вучыч сумленна прызнаў паразу на выбарах у Сербіі2

Вучыч сумленна прызнаў паразу на выбарах у Сербіі

Усе навіны →
Усе навіны

NASA паабяцала вярнуць чалавека на Месяц ужо ў 2028 годзе2

У Францыі сотні тысяч зноў выйшлі на вуліцы, паліцыя прымяняла слёзатачывы газ15

Крышціяну Раналду першым з футбалістаў зарабіў 2 мільярды даляраў

«У Беларусі ёсць грошы, але людзям усё адно чагосьці не хапае». Ланкіец расказаў, чым яго дзівяць беларусы23

YouTube збіраецца схаваць падалей кнопку дызлайка3

Якіх імпартных тавараў у беларускіх крамах найбольш, а якіх няма зусім?1

Вірусіцца гульня, дзе можна нарадзіцца ў любой краіне на свеце3

Украінскія дроны атакавалі Омск, гараць «Омскі каўчук» і склад Ozon2

Стала вядома, што Расія таемна фінансавала газавы праект на Алясцы4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Вучыч сумленна прызнаў паразу на выбарах у Сербіі2

Вучыч сумленна прызнаў паразу на выбарах у Сербіі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць