Свет44

Пашынян іранічна прыгадаў Лукашэнку словы пра «непатрэбных армян»

Прэм'ер-міністр Арменіі Нікол Пашынян згадаў Аляксандра Лукашэнку ў сувязі са сказанымі ім у 2024 годзе словы пра тое, што, маўляў, «армяне нікому не патрэбныя», акрамя Расіі і яе партнёраў на постсавецкай прасторы. Ён узгадаў пра гэта, разважаючы пра выбар паміж Еўрапейскім саюзам і Еўразійскім эканамічным саюзам (ЕАЭС), паведамляе Panorama.am.

Нікол Пашынян. Фота: Dmitry Astakhov, Sputnik, Government Pool Photo via AP

«Чаму ў якасці перадумовы пастаянна зыходзяць з таго, што мы — «кепскі партнёр»? Каму і што кепскага зрабіла Рэспубліка Арменія, што прэзідэнт Беларусі заявіў: «Ды каму патрэбна Арменія?» Як можна так казаць пра суверэнную краіну?» — абурыўся Пашынян.

Ён выказаў перакананне, што Арменія «патрэбная Кітаю, ЗША, ЕС, Ірану, Грузіі, Францыі, Польшчы, Германіі, Вялікабрытаніі» — гэтак жа сама, як і ўсе гэтыя партнёры патрэбныя самой Арменіі.

Пашынян нагадаў, што Арменія падпісала дакументы аб стратэгічным партнёрстве з Кітаем, ЗША, Вялікабрытаніяй, Нідэрландамі, Францыяй і мноствам іншых краін. Такой колькасці партнёраў у яе раней не было, адзначыў ён.

«Расія бачыць праблему менавіта ў гэтым: альбо адносіны павінны быць эксклюзіўнымі, альбо адносін быць не павінна. Мы не прымаем такі падыход», — сказаў кіраўнік армянскага ўрада.

У жніўні 2024 года Лукашэнка раскрытыкаваў палітычны курс Ерэвана ў інтэрв'ю журналісту і дэпутату Дзярждумы Яўгену Папову на тэлеканале «Расія». Ён тады супрацьпаставіў Беларусь іншым постсавецкім дзяржавам, якія пачынаюць «віхляць» і «ад Расіі хочуць чагосьці ўзяць, а ўзамен нічога не даць».

«Каму армяне патрэбныя, акрамя нас? Нікому. Яны нікому не патрэбныя. Хай развіваюць сваю эканоміку і засяродзяцца на тым, што ў іх ёсць. Якая Францыя, які Макрон? Заўтра Макрона не будзе, і ўсе забудуць пра гэтую Арменію», — заявіў тады Лукашэнка.

Ягоныя словы выклікалі вялікае абурэнне ў Арменіі і спрычыніліся да моцнага пагаршэння ўзаемных адносін, якое актуальнае да гэтага часу.

Каментары4

  • Федзя
    30.07.2026
    Армения нужна в качестве российского гемороя, за который можно периодически дергать.😊
  • Янка
    31.07.2026
    Вельмі паважаю спадара Пашыняна, але на ягоным месцы я б заўважыў, што Арменія імкнецца "быць паспяховай", бо менавіта гэта мэта ёсць галоўнай для любой незалежнай краіны. А "быць патрэбным" - гэта доля васалаў ды іншых палітычных хамельёнаў і прастытутак, якія праз адсутнасць іншых дасягненняў гатовы прадаць сабе, сваю годнасць і свае сумленне.
  • Беларасейский мир
    31.07.2026
    Кому нужна эта минская автомобильная помойка?С ценами на квартиры, как 3 в Испании, и простыми савецкими людьми.

Цяпер чытаюць

Соф'я Сапега: Пратасевіч нагаварыў на мяне цэлы том крымінальнай справы27

Соф'я Сапега: Пратасевіч нагаварыў на мяне цэлы том крымінальнай справы

Усе навіны →
Усе навіны

У ЗША парады ChatGPT прывялі да смерці жанчыны. Яе сваякі падалі на OpenAI ў суд1

Падчас фестывалю Pradmova ў Празе будзе працаваць выстава малюнкаў палітвязняў

У Брэсце мужчына забіў нажом жонку і цешчу3

Кіроўца аўтобуса Мінск — Вільня спрабаваў правезці 25 тысяч еўра ў трусах6

У цэнтры Гомеля знеслі даўгабуд, які за 13 гадоў так нічым і не стаў1

Колькасць ахвяр чыгуначнай катастрофы ў Іспаніі павялічылася да 64‑х чалавек1

Украіна замест НПЗ пачала атакаваць металургічныя заводы Расіі4

Сын міністра Кубракова стаў начальнікам Цэнтральнага РУУС Мінска. Маёр, але будзе кіраваць палкоўнікамі16

Адпраўлены ў адстаўку намеснік міністра ўнутраных спраў Дзмітрый Карзюк — былы начальнік ДАІ4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Соф'я Сапега: Пратасевіч нагаварыў на мяне цэлы том крымінальнай справы27

Соф'я Сапега: Пратасевіч нагаварыў на мяне цэлы том крымінальнай справы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць