Спорт

Памёр баскетбаліст Іван Ядэшка

У Маскве памёр легендарны савецкі баскетбаліст родам з Беларусі Іван Ядэшка. Яму быў 81 год.

Іван Ядэшка. Фота: «Прессбол»

Іван Ядэшка нарадзіўся 25 сакавіка 1945 года ў вёсцы Сцяцкі Гродзенскага раёна. Заняткі спортам пачынаў з бокса ў Гродне, але яго высокі рост прыцягнуў увагу дзіцячага баскетбольнага трэнера Анатоля Марцінкевіча, які запрасіў яго ў сваю секцыю. Пазней заняткі з падлеткам працягнуў Якаў Фруман.

Пазней Ядэшка пераехаў у Мінск, выступаў у 1960 гадах за каманду «Спартак», пазней за баскетбольную каманду Мінскага радыётэхнічнага інстытута.

У 1970 годзе быў мабілізаваны ў войска і пачаў выступаць за маскоўскі клуб ЦСКА пад кіраўніцтвам славутага трэнера Аляксандра Гомельскага. У складзе ЦСКА спартсмен стаў васьміразовым чэмпіёнам СССР і пачаў гуляць за зборную.

У гісторыю сусветнага баскетбола Іван Ядэшка ўвайшоў дзякуючы знакамітаму эпізоду ў фінале Алімпійскіх гульняў 1972 года ў Мюнхене. У апошнія секунды матчу супраць зборнай ЗША ён зрабіў далёкую перадачу Аляксандру Бялову, які забіў пераможны мяч. Дзякуючы гэтаму зборная СССР упершыню выйграла алімпійскае золата ў мужчынскім баскетболе.

Акрамя алімпійскага тытула, Іван Ядэшка быў чэмпіёнам свету, двойчы станавіўся чэмпіёнам Еўропы. Пасля заканчэння кар'еры баскетбаліста ён працаваў трэнерам. У часы яго кіраўніцтва камандай ЦСКА ў 1992 годзе яна стала чэмпіёнам Расіі. У 1993 годзе працаваў галоўным трэнерам ліванскага клуба «Спортынг», які стаў чэмпіёнам краіны. З 1998 па 2000 год узначальваў юніёрскую зборную Расіі. Быў таксама галоўным трэнерам моладзевай зборнай Расіі.

Каментары

Дэпутатка, якая рыхтуе прыгажунь для Лукашэнкі, выйшла замуж23

Дэпутатка, якая рыхтуе прыгажунь для Лукашэнкі, выйшла замуж

Усе навіны →
Усе навіны

Прадстаўніцай АПК па сацыяльнай палітыцы стала Вераніка Станкевіч12

У Гомелі за палітыку асудзілі 25‑гадовага ўкраінца, які меў неасцярожнасць пераехаць у Мазыр2

Беларуска пяць гадоў жыла ў Польшчы. Сёлета паехала на радзіму і на мяжы атрымала штамп аб дэпартацыі27

Акцёр, што сыграў Купалу ў аднайменнай стужцы «Беларусьфільма», выйграў гран-пры і $450 тысяч на фестывалі ў Казахстане5

Зяленскі заявіў пра нежаданне Вашынгтона дапамагчы Украіне32

Netflix анансаваў новы серыял з сусвету «Брыджэртонаў»

Беларус закрыў свой бізнэс і цяпер аднаўляе свіран у былым маёнтку Незабытоўскіх6

У Кіеве ўчора з-за расійскіх атак спынялася праца метро, былі праблемы з вадой і электрычнасцю

Расстрэл стралка з Форт-Худа ў ЗША будуць трансляваць у жывым эфіры15

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дэпутатка, якая рыхтуе прыгажунь для Лукашэнкі, выйшла замуж23

Дэпутатка, якая рыхтуе прыгажунь для Лукашэнкі, выйшла замуж

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць