Свет88

Італія папярэдзіла Іспанію пра гатоўнасць прыпыніць дзеянне Шэнгенскага пагаднення

Так прэм'ер Джорджа Мелоні адрэагавала на сітуацыю ў іспанскім анклаве на ўзбярэжжы Афрыкі Сеута, куды з Марока бягуць сотні мігрантаў.

Фота: AP

Італія гатовая прыняць надзвычайныя меры для абароны сваіх межаў і бяспекі грамадзян, у тым ліку прыпыніць дзеянне Шэнгенскай зоны ў адносінах з Іспаніяй, заявіла ў сацыяльнай сетцы X прэм'ер-міністр Італіі Джорджа Мелоні.

«Кадры, што паступаюць з Сеуты, уражваюць і яшчэ раз дэманструюць, што некантраляваная нелегальная іміграцыя ўяўляе сабой рэальную пагрозу бяспецы межаў Еўропы», — патлумачыла яна.

Прэм'ер-міністр падкрэсліла, што Італія не адступіцца ад сваіх прынцыпаў у пытанні нелегальнай іміграцыі: «Абарона межаў, барацьба з гандлем людзьмі і забеспячэнне эфектыўнай рэпатрыяцыі будуць і надалей заставацца чырвонай лініяй нашага ўрада».

Каментары8

  • Цім
    31.07.2026
    Іспанія здуру прывабіла гэтых мігрантаў, паабяцяўшы даць усім афіцыйны статус. Хутка і Францыя пойдзе на надзвычайныя меры на мяжы з Іспаніяй.
  • О-хо-хо
    31.07.2026
    Афрыканцы наўмысна дзясяткі машын з амніставанымі крымінальнікамі вязуць да мяжы. У 3 смены працуюць.

    Гэта цалкам штучны крызіс. І гішпанскі ўрад удзельнічае ў яго арганізацыі.
  • sky9
    31.07.2026
    Ну іспанскія левакі рэальна ўжо з глузду з'ехалі, іх бы пад суд за здраду інтарэсам дзяржавы. Мігранцкая палітыка ЕС агулам выглядае як нацыянальнае самазабойства, але Іспанія нават на гэтым фоне выглядае неадэкватнай.

Цяпер чытаюць

Вячорка расказаў храналогію спробы арганізаваць непублічныя перамовы з Мінскам, каб дээскалаваць сітуацыю9

Вячорка расказаў храналогію спробы арганізаваць непублічныя перамовы з Мінскам, каб дээскалаваць сітуацыю

Усе навіны →
Усе навіны

У Новай Зеландыі 43 кіты загінулі, выкінуўшыся на бераг1

Прыбраць з двароў і вуліц аўтахлам цяпер будзе і прасцей, і хутчэй1

У Аршанскім раёне п'яны кіроўца вёз траіх дзяцей

«Робім стаўкі, што будзе на НГ». У сацсетках абмяркоўваюць рэзка падаражэлую скумбрыю5

Буданаў заплаціць штраф за выкарыстанне рускай мовы падчас інцыдэнту ў Баршчагоўцы пад Кіевам12

Шпіёнскі скандал у Nvidia: кітайская разведка магла выкарыстаць рамантычную сувязь з кіраўніком кампаніі3

Таямніца 400‑гадовай даўніны: у Брытаніі разгаданы код замка з затанулага карабля1

На баку Расіі ў вайне загінулі мінімум 394 тысячы чалавек — «Кіберпартызаны»20

Сталініста Драбышэўскага выгналі з Камуністычнай партыі Беларусі11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Вячорка расказаў храналогію спробы арганізаваць непублічныя перамовы з Мінскам, каб дээскалаваць сітуацыю9

Вячорка расказаў храналогію спробы арганізаваць непублічныя перамовы з Мінскам, каб дээскалаваць сітуацыю

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць