Навука і тэхналогіі

Чалавек можа адрозніваць мовы, яшчэ не нарадзіўшыся

Дзеці, якія ва ўлонні маці рэгулярна чуюць дзве мовы, маюць болей шанцаў стаць білінгвамі.

Гэтак мяркуюць навукоўцы з універсітэта Брытанскай Калумбіі, што ў Ванкувэры, і іх калегі з Францыі.

Калі немаўлятак штось цікавіць, тыя бяруцца жвавей смактаць. Дык во навукоўцы раздзялілі малеч на дзве групы — хто чуў адну мову і хто дзве. Тады далі паслухаць гаворку на дзвюх мовах і ад розных людзей.

Дзеткі з першай групы рэагавалі толькі на адну мову, а з другой — на абедзве.

Далей дзеткам з другой групы гаварылі на адной мове, пакуль ім не надакучвала, потым пераходзілі на іншую мову або змянялі чалавека, які гаварыў. Дык вось малыя рэагавалі на змену моў і не зважалі, калі на той самай мове працягваў гаварыць іншы чалавек.

З гэтага навукоўцы выснавалі, што дзеці ўжо ва ўлонні маці могуць адрозніваць мовы. Вядома, калі з імі на тых мовах размаўляць.

Паводле AFP з спасылкай на Psychological Science

Каментары

Цяпер чытаюць

Блогер Сярога з Расіі прыехаў на Зыбіцкую з каханай блогеркай Анечкай. Вынік: збіты ім беларус у коме, а Сярога на 5,5 года за кратамі26

Блогер Сярога з Расіі прыехаў на Зыбіцкую з каханай блогеркай Анечкай. Вынік: збіты ім беларус у коме, а Сярога на 5,5 года за кратамі

Усе навіны →
Усе навіны

Дадому да Сашы Філіпенкі прыходзілі сілавікі праз справу ЕГУ1

Як Японія стала зручнай базай для расійскіх шпіёнаў1

У Расіі хацелі наняць дворнікаў з КНДР, але «не пацягнулі па зарплаце»5

Асуджаны за хабар на 9 гадоў калоніі дырэктар добрушскага завода выйшаў на свабоду праз два гады2

Запісваць відэа ў туалеце стане нельга, а запісы з відэаназірання будуць захоўвацца не больш за месяц3

Аліеў заявіў, што Азербайджан быў калоніяй у складзе СССР38

Лідар «Драздоў» заявіў, што чакае афіцыйных выбачэнняў ад гомельскай раёнкі4

Мінчанка аддала аферыстам больш за 50 тысяч даляраў, заклаўшы кватэру, і аформіла 15 SIM-карт2

Піхоны і шпіліліі: модная кветкавая крама пахабна пажартавала — і адхапіла ў сацсетках13

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Блогер Сярога з Расіі прыехаў на Зыбіцкую з каханай блогеркай Анечкай. Вынік: збіты ім беларус у коме, а Сярога на 5,5 года за кратамі26

Блогер Сярога з Расіі прыехаў на Зыбіцкую з каханай блогеркай Анечкай. Вынік: збіты ім беларус у коме, а Сярога на 5,5 года за кратамі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць