Грамадства99

Швед паскардзіўся на Інтэрпал — не выдае беларусаў

Інтэрпал фактычна блакуе аб'яўленне ў міжнародны вышук «беларускіх злачынцаў». Пра гэта заявіў генеральны пракурор Беларусі Андрэй Швед на пасяджэнні аб'яднанай калегіі Генпракуратуры Беларусі і Генпракуратуры Расіі, піша БелТА.

Андрэй Швед. Фота: sb.by

На пасяджэнні абмяркоўвалася пытанне практыкі пракурорскага нагляду за выкананнем заканадаўства пры аб'яўленні і ажыццяўленні вышуку асоб, якія здзейснілі злачынствы.

Як адзначыў Андрэй Швед, больш за палову людзей у вышуку — гэта асобы, якія здзейснілі злачынствы «экстрэмісцкага характару» і ўхіліліся ад мерапрыемстваў па прызыве на вайсковую службу. Большасць з іх пакінула краіну да завядзення крымінальнай справы і знаходзіцца за межамі Беларусі і дзяржаў СНД.

«Трэба адзначыць, што аб'яўленне іх у міжнародны вышук фактычна блакуецца Інтэрпалам. Кампетэнтныя органы заходніх дзяржаў таксама часта па надуманых падставах адмаўляюць у выдачы беларускіх злачынцаў, у тым ліку тых, хто здзейсніў нарказлачынствы, цяжкія злачынствы супраць чалавека і маёмасці. Ведаю, што і расійскія калегі сутыкаюцца з палітычна матываванымі адмовамі ў выдачы злачынцаў», — падкрэсліў кіраўнік беларускага ведамства.

«Зараз па нашай ініцыятыве зацікаўленымі дзяржаўнымі органамі распрацоўваецца алгарытм міжведамаснага ўзаемадзеяння па забеспячэнні права пацярпелых па крымінальных справах на абскарджанне рашэнняў органаў Інтэрпола аб адмове ў аб'яўленні абвінавачаных у міжнародны вышук альбо аб неабгрунтаваным выдаленні звестак аб такіх асобах з інфармацыйнай сістэмы», — дадаў Андрэй Швед.

Каментары9

  • Саўка
    01.11.2024
    Здаецца, што за правал спробы выцягнуць Гнёта з Сербіі Швед моцна атрымаў па шапцы. Таму адзінае, што яму застаецца - гэта скардзіцца на захад на сходцы падобных да яго кішэнных "пракурораў" дыктатарскіх краін-агрэсарак. Пры гэтым Швед "не заўважае" адкрыты палітычны тэрор унутры Беларусі, катаванні і забойствы, а ягоны пуцінскі калега Красноў - апроч палітычнага тэрора ўжо не рэагуе нават на бандыцкае бязмежжа, кшталту страляніны з ахвярамі ў будынку штаб-кватэры Wildberries у 400 метрах ад Крамлю.
  • Хайдрих и Калтенбруннер
    01.11.2024
    [Рэд. выдалена]
  • знаёмы
    01.11.2024
    Ну дык, хто будзе мець справу з краінай у якой няма законаў.

Цяпер чытаюць

Дзве беларускія фуры трапілі пад удары дронаў на расійскай мяжы. Адна цалкам згарэла ВІДЭА20

Дзве беларускія фуры трапілі пад удары дронаў на расійскай мяжы. Адна цалкам згарэла ВІДЭА

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп не пусціў CNN на борт свайго самалёта1

Цягнік, які ішоў з расійскай Анапы ў Мінск, затрымаўся ў дарозе праз пашкоджанне ўкраінцамі чыгункі на Браншчыне1

Прэзідэнтам FIDE стаў былы расіянін з казахстанскім пашпартам. Ён знаходзіцца пад украінскімі санкцыямі1

Мінчанка Ангеліна, якая прасіла ў Лукашэнкі кватэру за тройню, атрымала жыллё35

Трамп спадзяецца на пагадненне паміж Зяленскім і Пуціным яшчэ да суровай зімы2

На прыпынкавых павільёнах у Мінску дададуць новыя агароджы

Украінца, які ўчыніў разню ў каталіцкім кляштары ў Польшчы, змясцілі ў псіхіятрычную бальніцу

Біл Гейтс перасцярог, што ШІ можа знішчыць мільярд людзей10

У Гродне адкрылі мурал адначасова да Дня машынабудаўніка і Года беларускай жанчыны ФОТАФАКТ11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дзве беларускія фуры трапілі пад удары дронаў на расійскай мяжы. Адна цалкам згарэла ВІДЭА20

Дзве беларускія фуры трапілі пад удары дронаў на расійскай мяжы. Адна цалкам згарэла ВІДЭА

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць