Улада11

Курс даляра дасягнуў новага гістарычнага максімуму

Курс даляра ЗША па выніках прайшоўшых 24 лютага біржавых таргоў узрос на 6 рублёў і склаў 2.926 рублёў, што з’яўляецца новым гістарычным максімумам. Папярэдні быў зафіксаваны на таргах 19 лютага.

Паводле звестак БВФБ, у таргах далярам бралі ўдзел 26 банкаў. Аб’ём здзелак склаў 16 млн. 522 тыс. (попыт — 16 млн. 538 тыс., прапанова — 3 млн. 385 тыс.)

У таргах еўра ўзялі ўдзел 23 банкі. Аб’ём здзелак склаў 7 млн. 566 тыс. (попыт — 7 млн. 565 тыс., прапанова — 8 млн. 696 тыс.), а курс знізіўся на 32 рублі да адзнакі 3.962 рублі за еўра.

У таргах расійскім рублём бралі ўдзел 26 банкаў. Курс узрос з 96,88 да 97,43 рубля, таксама дасягнуўшы новага гістарычнага максімуму. Аб’ём таргоў склаў 697 млн. 770 тыс. расійскіх рублёў (попыт — 730 млн. 527 тыс., прапанова — 697 млн. 770 тыс.). Папярэдні рэкорд быў зафіксаваны 17 лютага (96,91 рубля).

Курс валютнага кошыка (даляр ЗША, еўра, расійскі рубель) знізіўся на 0,004%: кошт кошыка на 25 лютага складае 1.041,46 рубля супраць 1.041,50 днём раней.

З пачатку года курс кошыка ўзрос на 0,5%, даляра — на 2,2%, расійскага рубля — на 2,93%, еўра — знізіўся на 3,5%.

На 2010 год калідор ваганняў курсу беларускага рубля ў дачыненні да кошыка валют устаноўлены ў межах плюс/мінус 10%.

Каментары1

Зорка і бык Луіс Альберта: беларусы згадваюць мянушкі кароў у сваіх вёсках

Зорка і бык Луіс Альберта: беларусы згадваюць мянушкі кароў у сваіх вёсках

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінску запрацаваў мабільны комплекс фіксацыі аплаты паркоўкі

Як жывуць Маўшукі з Пінска — у 2020‑м мужа і жонку пасадзілі, а дзяцей збіраліся адправіць у прытулак5

Трамп можа пачаць ваенную аперацыю ў Малі, дзе знаходзіцца «Афрыканскі корпус» Пуціна4

Простае дзеянне, калі доўга седзіце, зніжае смяротнасць ад раку: новыя высновы навукоўцаў5

Студэнцкія пратэсты ў Індыі сталі праблемай для прэм'ера Модзі. Адкуль узяўся рух «тараканаў»?1

У мінскім метро з пачатку года зафіксавана 100 інцыдэнтаў з пасажырамі

Грошы на развітанне і пахаванне Святланы Курс сабраныя

Японкі скардзяцца на валасатыя ногі мужчын у офісах. Гэта называюць «харасментам валасатымі галёнкамі»26

Арнэла Муці падаецца на атрыманне грамадзянства Расіі6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Зорка і бык Луіс Альберта: беларусы згадваюць мянушкі кароў у сваіх вёсках

Зорка і бык Луіс Альберта: беларусы згадваюць мянушкі кароў у сваіх вёсках

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць