Спорт11

Самы разумны футбаліст у свеце гуляе ў англійскім «Бернлі»

Кларк Карлайл мае дзве вышэйшыя адукацыі, вывучае матэматыку, палітыку і рэлігію, а нядаўна выйграў у папулярнай тэлевіктарыне.

Кларк Карлайл мае дзве вышэйшыя адукацыі, вывучае матэматыку, палітыку і рэлігію, рэгулярна наведвае царкву, а нядаўна выйграў у папулярнай тэлевіктарыне.

Абаронца «Бернлі» Кларк Карлайл стаў першым у гісторыі футбалістам, які выйграў у папулярнай у Вялікабрытаніі тэлевіктарыне Countdown.

30‑гадовы футбаліст, які ў свой час гуляў за моладзевую зборную Англіі, атрымаў абсалютную перамогу над дзеючым пераможцам гульні з лікам 89:55.

«Усё жыццё марыў узяць удзел у гэтай гульні і, вядома, перамагчы, — сказаў Карлайл ITV. — Не скажу, што гэтая перамога раўназначна перамозе на футбольным полі, але гэта цалкам супастаўны поспех»

Адзначым, што Карлайл, які правёў у гэтым сезоне 23 матчы, мае дзве вышэйшыя адукацыі, вывучае матэматыку, палітыку і рэлігію, рэгулярна наведвае царкву,

а ў 2002 годзе быў названы самым разумным футбалістам сучаснасці, паведамляе football.by.

***

«Бернлі» — ‑клуб англійскай футбольнай прэм’ер‑лігі, заснаваны ў 1882 г. «Бернлі» з'яўляецца адным з заснавальнікаў Англійскай футбольнай лігі ў 1888 г. Чэмпіён Англіі ў сезонах 1920-1921 і 1959-1960 гадоў.

У мінулым сезоне гуляў у першым дывізіёне (чэмпіёншып) і прабіўся ў прэм'ер-лігу з 5-га месца праз плей-оф. Зараз пасля 26 гульняў займае перадапошні, 19-ы радок. У наступным туры, 27 лютага, гуляе з такім жа бядакам «Портсмутам» (20-е месца).

***

Кларк Карлайл згуляў у гэтым сезоне за клуб 23 матчы, прычым у 22 з іх правёў на полі ўсе 90 хвілін. Зарабіў чатыры жоўтыя карткі.

За «Бернлі» Карлайл выступае ад 2007 г., забіў 6 мячоў. Раней гуляў за «Блэкпул», КПР, «Лідс», «Уотфард», быў у арэндзе ў «Лутане».

Каментары1

Цяпер чытаюць

Сяргей Ціханоўскі перабраўся жыць у Лос-Анджэлес52

Сяргей Ціханоўскі перабраўся жыць у Лос-Анджэлес

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп прадставіў свой новы раскошны «Борт нумар адзін» — ён можа каштаваць мільярд даляраў3

Беларуска перавезла ў Егіпет 84‑гадовую маці: Нават ціск як у касманаўткі стаў7

Пенсіі за асаблівыя заслугі цяпер могуць пазбавіць за палітыку, не чакаючы суда1

Па Мінску везлі верталёт Мі-261

Еўропа абмяркоўвае забарону сацсетак для падлеткаў4

Беларусы з Польшчы пабылі рускімі ў фільме, які ўзяў прыз у Канах. Стужцы прарочаць намінацыю на «Оскар»4

Памятаеце гісторыю амерыканкі, якую трымалі ў коме пасля смерці, каб не спыняць цяжарнасць? Прайшоў год: што цяпер з дзіцем24

У чым прычына нашэсця жукоў пад Мінскам?1

Два мужчыны з мачэтэ напалі на наведвальнікаў гандлёвага цэнтра ў расійскім Краснадары4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сяргей Ціханоўскі перабраўся жыць у Лос-Анджэлес52

Сяргей Ціханоўскі перабраўся жыць у Лос-Анджэлес

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць