Свет99

Адміністратарам украінскага тэлеграм-канала, які дапамагаў пазбягаць позваў, аказалася беларуска

Канал даваў інфармацыю па запланаваных маршрутах супрацоўнікаў украінскіх ваенкаматаў у населеных пунктах бліз Беларусі. Жанчыне вынеслі прысуд.

Украінскі білборд на перакрытай беларуска-украінскай мяжы. Фота: «Наша Ніва»

Любешаўскі раённы суд Украіны вынес прысуд грамадзянцы Беларусі Кацярыне Хлысцік за публікацыю інфармацыі пра месцы і час уручэння позваў супрацоўнікамі ўкраінскіх ваенкаматаў у населеных пунктах бліз мяжы з Беларуссю.

Як вынікае з прысуду ад 13 лістапада, з красавіка па май 2024 года Кацярына адміністравала тэлеграм-канал, дзе вышэйзгаданая інфармацыя публікавалася па населеным пунктам Камень-Кашырскага раёна Валынскай вобласці Украіны. На канал жанчыны былі падпісаны 992 чалавекі.

За «перашкоду законнай дзейнасці Узброеных Сіл Украіны і іншых вайсковых фармаванняў» (ч. 1 арт. 114-1 КК Украіны) жанчыне прызначылі 3 гады прабацыйнага нагляду (абмежаванне правоў і кантроль перасоўванняў без ізаляцыі ад грамадства). Прысуд яшчэ можна абскардзіць у апеляцыйным судзе.

Абвінавачаная сваю віну прызнала. У судовым дакуменце пазначана, што жанчына паходзіць з вёскі Дубраўцы Брэсцкай вобласці Беларусі, мае трох малалетніх дзяцей, не працуе, судзімасцяў не мае.

Каментары9

  • Яýген
    20.11.2024
    Спасала ýкраiнцаý. Чалавек! Хто хоча баранiць радзiму то будзе рабiць гэта па зову сэрдца, а не з-за прымусу.
  • Ус отклеился
    21.11.2024
    Яýген, а ты комментарии пишешь по зову сердца или по прымусу?
  • Беларус
    21.11.2024
    Не удивлюсь, если она еще и работала на кгб или фсб. Депортировать её в сосуд стабильности, а лучше обменять на тех, кто сидит в лукашистских или кремлевских тюрьмах.

Вучыч сумленна прызнаў паразу на выбарах у Сербіі2

Вучыч сумленна прызнаў паразу на выбарах у Сербіі

Усе навіны →
Усе навіны

NASA паабяцала вярнуць чалавека на Месяц ужо ў 2028 годзе2

У Францыі сотні тысяч зноў выйшлі на вуліцы, паліцыя прымяняла слёзатачывы газ15

Крышціяну Раналду першым з футбалістаў зарабіў 2 мільярды даляраў

«У Беларусі ёсць грошы, але людзям усё адно чагосьці не хапае». Ланкіец расказаў, чым яго дзівяць беларусы23

YouTube збіраецца схаваць падалей кнопку дызлайка3

Якіх імпартных тавараў у беларускіх крамах найбольш, а якіх няма зусім?1

Вірусіцца гульня, дзе можна нарадзіцца ў любой краіне на свеце3

Украінскія дроны атакавалі Омск, гараць «Омскі каўчук» і склад Ozon2

Стала вядома, што Расія таемна фінансавала газавы праект на Алясцы4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Вучыч сумленна прызнаў паразу на выбарах у Сербіі2

Вучыч сумленна прызнаў паразу на выбарах у Сербіі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць