Свет

Памёр расійскі акадэмік, які браў удзел у першым Чарнобыльскім шляху

У Маскве ва ўзросце 89 гадоў памёр вядомы расійскі фізік-ядзершчык, акадэмік Яўген Веліхаў. У ягонай біяграфіі была і беларуская старонка.

Яўген Веліхаў

Яўген Веліхаў з 1975 года ўзначальваў савецкую праграму распрацоўкі кіраваных тэрмаядзерных рэактараў, сярод іншага быў датычны і да распрацоўкі рэактараў для Чарнобыльскай АЭС. Пасля таго, як на АЭС 26 красавіка 1986 года адбылася аварыя, ён браў актыўны ўдзел у ліквідацыі яе наступстваў, з ім супрацоўнічаў Алесь Адамовіч, калі змагаўся з утойваннем наступстваў катастрофы і дабіваўся, каб улады прымалі адпаведныя захады.

Алесь Адамовіч згадваў у сваёй кнізе «Апакаліпсіс па графіку»:

«Калі ў Мінску па закліку Беларускага народнага фронту адбываўся марш, названы Чарнобыльскім (восенню 1989 года), я ўгаварыў паехаць са мною фізіка-атамшчыка Яўгена Паўлавіча Веліхава, які таксама ў 1986 годзе тушыў рэактар: «Паглядзіце, як яшчэ шмат трэба тушыць!»

Хаця мінскія і раённыя ўлады па звычцы спрабавалі перашкодзіць людзям прыехаць з заражаных вёсак (ведалі, якія будуць лозунгі і што пачуюць на мітынгах на свой адрас), сабралася болыш за 30 тысяч чалавек. Над кожнай групаю людзей «адтуль» чорныя палотнішчы з лічбамі: якая і дзе радыяцыя, цэзій, плутоній, стронцый.

Пабачыў, паслухаў новы дырэктар Курчатаўскага ядзернага інстытута, дзе так хваравіта ўспрымалі заўжды «замах» грамадскасці на «мірную» атамную праграму, і калі мы вярнуліся на пасяджэнні Вярхоўнага Савета, Веліхаў сам прапанаваў: трэба пісаць пісьмо Гарбачову, трэба вывозіць дзяцей.

I вось тады ўзнікла ідэя: звярнуцца да заходніх, міжнародных фондаў, арганізацый з просьбаю запрашаць дзяцей Чарнобыля на адпачынак і лячэнне».

Веліхаў, у сваю чаргу, таксама згадваў пра Адамовіча, што ён «адным з першых у свеце асэнсаваў і ацаніў маштабы найбуйнейшай тэхнагеннай катастрофы ХХ ст., яе наступствы для лёсаў яго роднай зямлі і нашай такой невялікай планеты».

У 1992—2015 гадах акадэмік Яўген Веліхаў быў прэзідэнтам Навукова-даследчыцкага цэнтра «Курчатаўскі інстытут» — галоўнай расійскай навуковай установы, адказнай за атамную энергетыку. Сярод іншага ў 2012 годзе быў даверанай асобай Пуціна на прэзідэнцкіх выбарах, на якіх той ішоў пасля перапынку на трэці тэрмін.

Каментары

Цяпер чытаюць

Першы беларускі пашпарт з «Пагоняй» атрымаў Лукашэнка, а другі — школьнік Юрый Чарняк. Як склаўся лёс хлопца?6

Першы беларускі пашпарт з «Пагоняй» атрымаў Лукашэнка, а другі — школьнік Юрый Чарняк. Як склаўся лёс хлопца?

Усе навіны →
Усе навіны

У Беларусі нельга проста так пахаваць гадаванца. Што тады рабіць і колькі гэта каштуе13

У часы ШІ каштоўнымі кадрамі робяцца тыя, хто ўмее гуртаваць і сцэментоўваць

Былая палітзняволеная Наста Лойка ўпершыню за 3,5 года ўбачылася са сваім сабакам1

Мінпрыроды збіраецца забараніць у Беларусі вытворчасць пластыкавых кветак10

Выбары ў Балгарыі выйграла прарасійская партыя былога прэзідэнта Радзева5

Сям’ю з дзіцём не пусцілі есці ўнутры кавярні піцу навынас. «Гараж» апраўдваецца, інтэрнэт спрачаецца10

За адмову разблакаваць тэлефон пры ўездзе ў Расію цяпер можна сесці на 15 сутак4

Жанчына схадзіла ў філармонію і абурылася, што ў скрыпачкі на сцэне спаўзла брэтэлька бюстгальтара11

Зяленскі лічыць зачыстку інтэрнэту ў Расіі падрыхтоўкай да ўдару па Балтыі25

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Першы беларускі пашпарт з «Пагоняй» атрымаў Лукашэнка, а другі — школьнік Юрый Чарняк. Як склаўся лёс хлопца?6

Першы беларускі пашпарт з «Пагоняй» атрымаў Лукашэнка, а другі — школьнік Юрый Чарняк. Як склаўся лёс хлопца?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць