Свет44

Расійскую шпіёнку, якая збіралася спакусіць і выкрасці журналіста Грозева, пры арышце заспелі ў ложку з іншым агентам Крамля

У перапісках паміж сабой члены крамлёўскай шпіёнскай сеткі, выкрытай у Вялікабрытаніі, акрамя планавання забойстваў і выкраданняў, актыўна абмяркоўвалі сэксуальнасць сваёй калегі, сведчаць даныя брытанскага следства.

Ваня Габерава (злева) і Бізер Джамбазаў (справа) з'яўляюцца грамадзянамі Балгарыі і ўваходзілі ў шпіёнскую сетку Крамля ў Еўропе, якую выкрылі ў Вялікабрытаніі. Фота: Bild

У Лондане праходзіць маштабны працэс па справе аб шпіянажы, у рамках якога перад судом паўстае група агентаў, якія, як сцвярджае следства, працавалі на карысць расійскай разведкі па ўсёй Еўропе.

Двое з пяці абвінавачаных ужо прызналі сваю віну. Падчас судовага разгляду сталі вядомыя новыя пікантныя падрабязнасці: два балгары — Ваня Габерава і Бізер Джамбазаў — падчас затрымання ў 2023 годзе былі разам абсалютна голымі ў адным ложку, што паказвае на іх блізкія адносіны, перадае выданне Bild.

Паводле брытанскай пракуратуры, Габерава павінна была спакусіць вядомага журналіста-расследавальніка Хрыста Грозева, каб здабыць на яго кампрамат і вывезці ў Расію. Шпіёнская сетка перад гэтым сачыла за Грозевым у Аўстрыі, Чарнагорыі і Іспаніі.

Грозеў даўно з'яўляецца праблемай для Крамля — ён неаднаразова раскрываў расійскія спецаперацыі, у тым ліку звязаныя са збіццём малазійскага пасажырскага рэйсу MH17 у небе над украінскім Данбасам у 2014 годзе і дзейнасцю расійскага агента Вадзіма Красікава ў Берліне. Журналіст таксама займаўся справай аб атручэнні Аляксея Навальнага.

Некаторыя члены шпіёнскай сеткі ў перапісцы паміж сабой называлі Ваню Габераву «сапраўды сэксуальнай жанчынай» і «свінгеркай». У іх перапісцы таксама абмяркоўваліся забойствы і выкраданні, паведамляе брытанскае следства.

У той жа час былыя суседзі Бізера Джамбазава распавялі паліцыі, што той перад затрыманнем пражываў з Катрын Іванавай — яшчэ адной падазраванай у справе аб шпіянажы — і што яны былі парай. Джамбазаў і Іванава ўзначальвалі ў Вялікабрытаніі грамадскую арганізацыю, якая павінна была знаёміць балгарскіх мігрантаў і турыстаў з «культурай і нормамі брытанскага грамадства».

Агенты Крамля Бізер Джамбазаў і Катрын Іванава. Фота: The Sun

Акрамя сачэння за журналістамі, выкрытая крамлёўская шпіёнская сетка збірала інфармацыю аб важных для Масквы аб'ектах, уключаючы амерыканскую вайсковую базу «Патч-Казармы» ў Штутгарце. Іншымі цэлямі шпіёнскай сеткі былі былы супрацоўнік Следчага камітэта Расіі Кірыл Качур, якога ў Расіі прызналі «замежным агентам», і казахскі палітык Бергей Рыскаліеў, які ўцёк з Казахстана і атрымаў у Вялікабрытаніі палітычны прытулак. Акрамя таго, абвінавачаныя планавалі правесці дэманстрацыю ля амбасады Казахстана ў Лондане, каб потым перадаць звесткі пра яе «арганізатара» Казахстану і палепшыць стасункі краіны з Расіяй.

Ян Марсалек, аўстрыйскі мільянер, якога следства ўважае за кіраўніка шпіёнскай сеткі, займаў пасаду аперацыйнага дырэктара фінансавага стартапа Wirecard, які збанкрутаваў у 2020 годзе, калі аўдытары выявілі, што з ягоных рахункаў зніклі амаль 2 мільярды еўра.

Улады Германіі і Аўстрыі лічаць Марсалека ключавой фігурай у крадзяжы грошай, ён знаходзіцца ў міжнародным вышуку. Пасля крушэння Wirecard Марсалек у чэрвені 2020-га года паляцеў у Беларусь, адкуль дабраўся да Расіі. Паводле звестак журналістаў, ён атрымаў расійскі пашпарт на імя Германа Бажэнава.

Каментары4

  • жэўжык
    07.12.2024
    Шчасціць тым, у каго праца і хобі супадаюць...
  • путин ПРОИГРАЛ.
    07.12.2024
    Кремоёвские поросята и в Лондоне - поросята...
  • Пралічыўся, але дзе!?
    08.12.2024
    Ваня - выдатнае імя для расейскага шпіёна, ніхто ж не здагадаецца што Ваня працуе на ванек.

Орбан разгромна прайграў выбары ў Венгрыі. Апазіцыя атрымала канстытуцыйную большасць у парламенце47

Орбан разгромна прайграў выбары ў Венгрыі. Апазіцыя атрымала канстытуцыйную большасць у парламенце

Усе навіны →
Усе навіны

Чаму Расія атакуе Украіну «шахедамі» ўдзень: змена тактыкі з мэш-сістэмамі і палёты «статкамі»1

Віцебскі заапарк перанясуць у іншае месца

Украіна спрабавала ўдарыць па расійскім касмадроме Плясецк3

Камала Харыс можа зноў балатавацца ў прэзідэнты ЗША8

У Венгрыі асвоілі еўрапейскія паўтара мільёна даляраў, пабудаваўшы аўтаразвязку каля чыгункі, якой не існуе22

У Беларусі адзін за адным адмяняюць фестывалі. У чым прычына?6

У Ірландыі мужчына з сякерай атакаваў амерыканскі вайсковы самалёт ВІДЭА4

Дзесяцігадовая дзяўчынка папрасіла гендырэктара NASA зноў лічыць Плутон планетай. Ён ёй адказаў3

Памёр Ігар Ціткоўскі2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Орбан разгромна прайграў выбары ў Венгрыі. Апазіцыя атрымала канстытуцыйную большасць у парламенце47

Орбан разгромна прайграў выбары ў Венгрыі. Апазіцыя атрымала канстытуцыйную большасць у парламенце

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць