Лідар ЛДПБ сёння падаў дакументы ў ЦВК на рэгістрацыю кандыдатам у прэзідэнты.

Паводле яго, выбарчая кампанія ў Беларусі праходзіць у спакойнай абстаноўцы.
«У нас многім краінам можна павучыцца. Паглядзіце, Малдова — пляваць на меркаванне выбаршчыкаў. Грузія — народ ніхто не пытаецца. Сірыя — страшна глядзець. Дзе, якая дэмакратыя? Людзей забіваюць, — адзначыў Алег Гайдукевіч. — І беларуская выбарчая кампанія: кандыдаты не абражаюць адзін аднаго, хто перашкаджае збіраць подпісы? Я хачу падзякаваць Цэнтральнай выбарчай камісіі за стварэнне ўсіх умоў. Мы сабралі амаль у два разы больш неабходнай колькасці подпісаў», — сказаў Гайдукевіч.
Сёння таксама падаў дакументы на рэгістрацыю кіраўнік Рэспубліканскай працы і справядлівасці Аляксандр Хіжняк. Ён кажа, што сабраў неабходныя 100 тысяч подпісаў.
Учора дакументы падаў кіраўнік КПБ Сяргей Сыранкоў, ён кажа, што сабраў 170 тысяч подпісаў.
-
У Мінску адкрылі новую дыспетчарскую станцыю замест знесенай савецкай. Але будынка там няма — толькі бытоўка і біятуалет
-
У Беларусі за апошнія гады ліквідавалі 40 праваслаўных прыходаў
-
У Беларусі перастала працаваць сістэма анлайн-кантролю за рухам тавараў — ад шын да фенаў. Гэта не першы такі збой сёлета
Дырэктар Віцебскага цэнтра сучаснага мастацтва Андрэй Духоўнікаў пераехаў у Сербію — ён расказаў пра даносы ў культуры, неадукаванасць міністраў і чый жа Шагал
Каментары