Ізраільскія вайсковыя самалёты нанеслі ўдары па некалькіх аб'ектах у Емене, якія знаходзяцца пад кантролем праіранскага руху хусітаў. Прадстаўнік ізраільскіх вайскоўцаў заявіў, што сярод цэляў былі парты Чырвонага мора і энэргетычная інфраструктура ў сталіцы Емэна Сане.
Падкантрольны хусітам тэлеканал Al Masirah паведаміў пра гібель сямі чалавек у порце Саліф і дваіх — на нафтавым аб'екце Рас Іса, размешчаным у правінцыі Хадэйда.
За дзве гадзіны да ўдараў ізраільская сістэма СПА перахапіла над цэнтральнай часткай краіны ракету, выпушчаную з тэрыторыі Емена. У Рамат-Гане на ўскраіне Тэль-Авіва былі пашкоджаныя школа і некалькі аўтамабіляў.
Каментары