Эканоміка

Адна з кампаній уладальнікаў «Вострава чысціні» абвешчаная банкрутам

У маі 2024 года некалькі кампаній уладальнікаў «Вострава чысціні» пачалі працэс ліквідацыі. Сярод іх і ТАА «ЗахадХімСэрвіс».

З сярэдзіны снежня кампанія знаходзіцца ў працэдуры банкруцтва. Інфармацыя пра гэта з’явілася ў Адзіным дзяржаўным рэестры звестак пра банкруцтва.

Кампанія знаходзілася ў ліквідацыі з 17 мая 2024 года. Яе ліквідатарам стала ТАА «Партнёр кансалт». Па заяве ліквідатара Эканамічны суд Гродзенскай вобласці завёў справу аб банкруцтве ТАА «ЗахадХімСэрвіс» 11 снежня і адкрыў конкурсную вытворчасць.

У рашэнні суда гаворыцца, што справа была заведзеная ў сувязі з адсутнасцю маёмасці ў кампаніі, неабходнай для задавальнення патрабаванняў крэдытораў.

Так, на 5 лістапада памер пратэрмінаванай крэдыторскай запазычанасці ТАА «ЗахадХімСэрвіс» склаў больш за 34 млн беларускіх рублёў, больш за 68 млн расійскіх рублёў, €31,2 тыс. і $5,5 тыс.

Пры гэтым агульны памер маёмасці кампаніі на 5 лістапада ацэньваўся на больш за 5,8 млн рублёў. Сюды ўваходзяць 1,7 млн асноўных сродкаў, 1,7 млн тавара-матэрыяльных каштоўнасцяў, 2,3 млн таварных рэшткаў у рознічных цэнах. Таксама прадпрыемства мае дэбіторскую запазычанасць памерам 16 млн рублёў.

ТАА «ЗахадХімСэрвіс» мае двух уласнікаў: Леакадыю Рамук і Яўгена Рамука.

Кіраўніком па справе прызначаная кампанія «Капітал Дыялог». Патрабаванні крэдытораў прымаюцца да 20 лютага 2025 года.

Каментары

Цяпер чытаюць

«Бульба» з Оршы пайшоў ваяваць за Расію — цяпер сястра шукае яго ці хаця б яго парэшткі4

«Бульба» з Оршы пайшоў ваяваць за Расію — цяпер сястра шукае яго ці хаця б яго парэшткі

Усе навіны →
Усе навіны

«Ён не хоча дамаўляцца»: Трамп заявіў, што не хоча мець спраў з Зяленскім39

Арцём Леўшуноў закінуў дэбютную шайбу ў гэтым сезоне ў НХЛ

У Германіі робат чапіўся да 16‑гадовай дзяўчыны. Хто будзе пакараны?11

Трое дзяцей і адзін дарослы загінулі ў выніку стральбы ў пачатковай школе ў ЗША

Знайшлі першую зялёную зорку. Раней лічылася, што такіх не бывае2

З камісіі па вяртанні афіцыйна выключылі свайго арыштаванага сябра1

Як часта трэба займацца сэксам, каб хутчэй зацяжарыць? Навукоўцы назвалі аптымальную частату5

У Расіі затрымалі беларуса, які стварыў карту «Халва». Ён нібыта прысвоіў 100 мільёнаў даляраў2

«Ёй званілі па 35 разоў на дзень». 51‑гадовая мінчанка аддала махлярам усе ашчаджэнні і неўзабаве памерла3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Бульба» з Оршы пайшоў ваяваць за Расію — цяпер сястра шукае яго ці хаця б яго парэшткі4

«Бульба» з Оршы пайшоў ваяваць за Расію — цяпер сястра шукае яго ці хаця б яго парэшткі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць