Грамадства

У Сенненскім раёне прадаюць з аўкцыёна старадаўнюю паштовую станцыю

У Віцебскай вобласці на аўкцыён ужо не першы раз выставілі рэдкі помнік дарожнай архітэктуры — старую паштовую станцыю сярэдзіны XIX стагоддзя ў вёсцы Паграбенка Сенненскага раёна. Калісьці яна размяшчалася на тракце Санкт-Пецярбург — Кіеў. Нягледзячы на статус гісторыка-культурнай каштоўнасці, пачатковы кошт лота складае ўсяго 135 рублёў. Аўкцыён прызначаны на 15 снежня, піша Domovita.by.

Фота: «Знай свой край»

Купцу прапануюць набыць аднапавярховы цагляны станцыйны дом плошчай каля 115 квадратных метраў з прыбудовай, металічным дахам і бутавым падмуркам. Разам з ім прадаецца палова цаглянага флігеля для фурманаў плошчай 74,3 квадратнага метра. Яго пабудавалі ў 1840 годзе на бутабетонным падмурку.

Фота: Poshyk.Info

Архітэктура станцыі вылучаецца элементамі неаготыкі, што было рэдкасцю для беларускай правінцыі XIX стагоддзя. Галоўны фасад, звернуты да дарогі, упрыгожаны гатычнымі спічастымі вокнамі, такім жа ўваходным парталам і чыгунным навесам. Унутры будынак мае прамавугольную планіроўку: у цэнтры размяшчаліся сенцы, а па баках — пакоі для падарожнікаў і кватэра наглядчыка.

На тэрыторыі таксама захаваліся рэшткі свірна, хлява, перабудаванай стайні і цаглянай агароджы з двума сіметрычнымі праездамі, адзін з якіх закладзены.

Зямельны ўчастак плошчай 0,2267 гектара перадаецца ў арэнду на 43 гады без асобнага аўкцыёну. Купец атрымае 161/200 долі ў праве арэнды.

Паштовы комплекс у Паграбенцы пабудавалі як станцыю трэцяга разраду паводле тыпавога праекта на тракце Санкт-Пецярбург — Кіеў. Участак шашы паміж Віцебскам і Оршай адкрылі ў 1841 годзе. Паштовыя станцыі размяшчаліся праз кожныя 20—30 вёрстаў. Там мянялі коней, сартавалі карэспандэнцыю і давалі адпачыць чыноўнікам, дыпламатам і кур'ерам.

Праца станцыі рэгулявалася строгімі правіламі. Усіх падарожнікаў запісвалі ў спецыяльныя кнігі, адзначаючы іх чын, мэту паездкі і час прыбыцця. За парушэнне графіка фурман мог страціць працу.

Фота: «Знай свой край»

Цяпер комплекс каля дарогі Р87 застаецца адным з нешматлікіх захаваных у Беларусі ўзораў дарожнай архітэктуры таго часу. 

У савецкі час станцыя страціла сваё першапачатковае прызначэнне. Спачатку ў будынку працавала вясковая крама, пазней яго заняла лінейная дарожная служба.

Фота: «Знай свой край»

Знайсці новага ўладальніка для старой станцыі спрабуюць ужо некалькі гадоў. У канцы 2019 года яе рынкавы кошт ацэньвалі ў 36 тысяч рублёў, а на аўкцыён будынак выставілі за 38 595 рублёў. Паўторныя таргі праводзіліся ў 2022 годзе і пазней, але купцоў не знайшлося. У выніку пачатковы кошт знізілі да 135 рублёў.

Фота: «Знай свой край»

Новы ўладальнік не зможа проста набыць будынак і пакінуць яго без выкарыстання. На працягу года пасля падпісання дамовы ён павінен заказаць распрацоўку праектна-каштарыснай дакументацыі. Рэстаўрацыю неабходна будзе завяршыць у тэрміны, вызначаныя праектам, але не пазней чым праз пяць гадоў пасля набыцця.

Заяўкі на ўдзел у аўкцыёне прымаюць да 10 снежня. Самі таргі адбудуцца 15 снежня.

Каментары

Цяпер чытаюць

«Цяпер я здаю 41 кватэру ў Мінску і хачу вырасці да 100 кватэр». Беларус расказаў пра бізнэс на кароткатэрміновай арэндзе жылля21

«Цяпер я здаю 41 кватэру ў Мінску і хачу вырасці да 100 кватэр». Беларус расказаў пра бізнэс на кароткатэрміновай арэндзе жылля

Усе навіны →
Усе навіны

Ці нападалі мядзведзі ў Беларусі на людзей?1

Мігранты ўсё радзей едуць у багатыя краіны. І гэта можа стаць праблемай для тых краін9

Навукоўцы прыдумалі аднаразовыя кубачкі для кавы без кроплі пластыку2

«Рамантаваць будзе складаней, чым будаваць з нуля». Ці магчыма хутка аднавіць Крымскі мост?8

Жанчына злавіла ў Друці больш чым 13‑кілаграмовага шчупака ФОТАФАКТ4

У Дзяржынску ў пенсіянеркі здарыўся інсульт адразу пасля таго, як яе выпісалі з бальніцы пасля аперацыі1

Google зрабіла стаўку на тэхналогію, якая для здабычы электрычнасці выпарвае горныя пароды5

У Беларусі збіраюцца больш актыўна паляваць на зуброў2

У Жабінкаўскім раёне ў ДТЗ загінулі два чалавекі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Цяпер я здаю 41 кватэру ў Мінску і хачу вырасці да 100 кватэр». Беларус расказаў пра бізнэс на кароткатэрміновай арэндзе жылля21

«Цяпер я здаю 41 кватэру ў Мінску і хачу вырасці да 100 кватэр». Беларус расказаў пра бізнэс на кароткатэрміновай арэндзе жылля

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць