Выбары-20202020

«Шанцаў на перамогу няма». Бацька Канапацкай выказаўся аб вылучэнні дачкі ў прэзідэнты

Фота Дар'і Буракінай

Бацька Ганны Канапацкай бізнэсмен Анатоль Трухановіч лічыць, што вынік выбараў відавочны, і да рашэння дачкі вылучацца ў прэзідэнты ставіцца неадназначна, піша Tut.by.

Анатоль Трухановіч, які прыйшоў на прэс-канферэнцыю Ганны Канапацкай, дзе яна заявіла, што ідзе ў прэзідэнты, каб падтрымаць дачку, прызнаецца, што не чакаў ад яе такога смелага кроку — пайсці ў прэзідэнты пасля таго, як яе выключылі з гонкі на месца адзінага кандыдата ад апазіцыі.

— Скажу шчыра, мне сёння больш падабаецца пазіцыя Сяргея Калякіна, і ў гэтым выпадку, мне здаецца, народ бы зразумеў, гэта б віталася (Калякін назваў рашэнне правесці выбары 9 жніўня «безадказным і злачынным», яго партыя «Справядлівы свет» адмовілася ад удзелу ў выбарах).

Але я прыхільнік таго, што ў краіне трэба нешта мяняць, што павінны быць новыя людзі, новае мысленне. Я, як калісьці досыць паспяховы бізнэсмен, бачу гэта і разумею.

З нас ужо нават смяюцца, з нашай краіны, мы нейкія асаблівыя, з асаблівым шляхам у нікуды.

Але ўсякія імкненні ўдасканальвацца, дзейнічаць — гэта ў маім стылі, бяздзейнасць — гэта не тое. Хоць трэба разумна да ўсяго падыходзіць. Таму

я, вядома, бласлаўляю Ганну, але разумею, колькі ў нас людзей адсядзела, знікла… Але ў добры шлях, хай паспрабуе, — сказаў Трухановіч.

Шанцы дачкі на перамогу ў выбарах Трухановіч ацэньвае цвяроза — у сённяшняй сітуацыі іх няма.

— Пры цяперашняй сістэме, калі выбараў няма, калі памочнік прэзідэнта па бяспецы — гэта яго сын, калі няма дэмакратыі — якія могуць быць выбары?

Вынік будзе адзін. Хоць мы прыкладна ведаем патэнцыял і аб'ём электарату кожнага кандыдата, — сказаў Трухановіч.

Каментары20

Цяпер чытаюць

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі15

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

Мінчанка знайшла абгарэлыя купюры. Ці можна іх абмяняць?

Яму далі 15 гадоў па паказаннях Пратасевіча. Ён пасівеў за адну ноч40

29‑гадовага беларуса забілі ў Маскве. Падазраюць іншага беларуса4

У Лёзне ў гаражы знайшлі бітоны з чалавечымі парэшткамі1

Жанчына ў Бабруйскім раёне памерла ад укусу змяі

На «Мінск-Арэне» шайба трапіла заўзятарцы ў галаву. Хакеісты наведалі яе ў бальніцы1

МНС назвала нечаканыя крыніцы радыяцыі ў паўсядзённым жыцці3

«Прапанавалі каву, бутэрброд — а потым адвезлі ў СІЗА». Уладальнік «Новага зроку» расказаў, як яго затрымалі па ноце Інтэрпала1

У Яраслаўлі пасля атакі дронаў гарыць буйны НПЗ1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі15

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць