Свет

У Латвіі беларусам хочуць забараніць працаваць у кіраванні крытычнай інфраструктурай

Папраўкі аб новых абмежаваннях супраць грамадзян Расіі і Беларусі падрыхтавала МУС Латвіі.

Папраўкі забараняюць грамадзянам Расіі і Беларусі працаваць у структурах кіравання крытычнай інфраструктурай Латвіі і асабліва значнай у еўрапейскім маштабе крытычнай інфраструктурай.

Крытычнай інфраструктурай лічацца размешчаныя ў Латвіі аб'екты, сістэмы або іх часткі, важныя для рэалізацыі важных грамадскіх функцый, а таксама аховы здароўя, забеспячэння бяспекі, эканамічнага або сацыяльнага дабрабыту людзей, піша Delfi.

«У мэтах умацавання абароны важнай для бяспекі Латвійскай дзяржавы і грамадства крытычнай інфраструктуры папраўкі прадугледжваюць, што ўладальнік крытычнай інфраструктуры, сапраўдны выгаданабытчык або прававы ўладальнік павінен быць лаяльны Латвіі і яе Канстытуцыі, пры гэтым яму забараняецца аказваць падтрымку, у тым ліку інфармацыйную, асобам або дзяржавам, пагражаючым тэрытарыяльнай непадзельнасці, суверэнітэту і незалежнасці або канстытуцыйнаму ладу дэмакратычных дзяржаў», — паведамляе агенцтва LETA.

Папраўкі таксама прадугледжваюць, што Расія або Беларусь, яе грамадзяне або юрыдычныя асобы, зарэгістраваныя ў Расіі або Беларусі, не могуць быць уладальнікам, кіраўнікамі або сапраўдным бенефіцыярам крытычнай інфраструктуры або асабліва значнай у еўрапейскім маштабе інфраструктуры.

Грамадзянам Расіі або Беларусі будзе забаронена займаць пасады ў структурах кіравання крытычнай інфраструктурай і асабліва значнай у еўрапейскім маштабе крытычнай інфраструктурай.

Акрамя таго, грамадзяне Беларусі і Расіі не змогуць уладкоўвацца на працу або аказваць паслугі ў крытычнай інфраструктуры або ў асабліва значнай у еўрапейскім маштабе крытычнай інфраструктуры, калі прадастаўленне паслуг уключае ў сябе доступ да інфармацыі або тэхналагічнага абсталявання, значных для функцыянавання крытычнай інфраструктуры.

Папраўкі прадугледжваюць, што грамадзяне Беларусі або Расіі змогуць выконваць працу ў крытычнай інфраструктуры або еўрапейскай крытычнай інфраструктуры ў парадку выключэння толькі на падставе асобнага дазволу органа дзяржаўнай бяспекі.

Законопраект яшчэ належыць разгледзець ўраду, а затым прыняць парламенту.

Каментары

Цяпер чытаюць

Народныя Geely і Belgee недакупіцца. Новыя аўто трэба месяцамі чакаць у чарзе21

Народныя Geely і Belgee недакупіцца. Новыя аўто трэба месяцамі чакаць у чарзе

Усе навіны →
Усе навіны

Толькі мова нас звязвае28

«Я чуў галасы ў галаве». Баксёр Тайсан Ф'юры расказаў, як у яго дыягнаставалі шызафрэнію1

Недалёка ад гары Арарат знайшлі рэшткі старажытнай драўніны. Там шукаюць Ноеў каўчэг7

Расіянам усё цяжэй знаходзіць ахвотных ісці на вайну за грошы3

Хто такі Аляксандр Ломскі, новы віцэ-прэм'ер па сельскай гаспадарцы1

У Віцебску знайшлі сабаку з адсечанымі лапамі. Гэта ўжо другі падобны выпадак за апошні тыдзень4

Беларус звольніўся з працы і пачаў шантажаваць былога начальніка

Джэнсэн Хуанг зноў узначаліў Nvidia15

Палкоўнік-беларус заклікаў расійскіх камандзіраў самім спыніць вайну39

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Народныя Geely і Belgee недакупіцца. Новыя аўто трэба месяцамі чакаць у чарзе21

Народныя Geely і Belgee недакупіцца. Новыя аўто трэба месяцамі чакаць у чарзе

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць