Эканоміка22

БелАЗ пад санкцыямі працягвае прадаваць самазвалы ў Еўропу

БелАЗ пад санкцыямі ЕС і ЗША. Але, па звестках «Белпол», яго тэхніка дагэтуль пастаўляецца ў Еўропу. Тэхніка завода трапляе ў Польшчу, Літву, Чэхію, Балгарыю, Славакію.

Як гэта выглядае? «Белпол» расказвае ў расследаванні, што самазвалы ў Беларусі разбіраюць, прадаюць кампаніі-пракладцы, тая перапраўляе іх у Еўропу, і тэхніку збіраюць пад іншым лагатыпам.

У Польшчу самазвалы траплялі пад лагатыпам Kronos (з дапамогай кампаніі POLMARK Kielce). У 2022 годзе так было пастаўлена тэхнікі на суму 1,5 млн даляраў, а летась — на 1,47 млн даляраў (4 самазвалы і запчасткі).

У Балгарыю пастаўкі ішлі праз ААТ «Кіруючая кампанія холдынгу «Лідсельмаш» (і пад лагатыпам гэтай кампаніі) і «Премиера 2005 ЕООД» (даччыная кампанія «BELAZ-SOFIA» Ltd). У 2021-2022 гадах так было пастаўлена тэхнікі на суму 12 млн даляраў (14 самазвалаў), сцвярджае «Белпол».

Таксама тэхніку БелАЗ пастаўляюць у Марока, Алжыр, Чылі, Перу.

Каментары2

  • Ганьба
    22.12.2024
    Хто там заклікае здымаць санкцыі? Навошта? У рэжымчыка і так усё добра.
  • Лоль!
    23.12.2024
    Саньке самосвалы под окнами не мешают. Она когда и видит, отворачивается. И все дела.

Цяпер чытаюць

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту37

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту

Усе навіны →
Усе навіны

Еўрапейскія спецслужбы шукаюць расійскі след у ананімных паведамленнях пра бомбы на самалётах2

Фіца: Рэферэндум аб далучэнні Славакіі да Еўрасаюза быў сфальсіфікаваны7

У расійскім Пермскім краі бязногі ўдзельнік вайны з Украінай звёў у магілу яшчэ трох чалавек7

Мужчына трапіў пад крыміналку, праехаўшы на машыне ўсяго некалькі метраў1

Тэрарыст, які ўчыніў бойню ў цэнтры Кракава — паляк21

Пайшла ў ліквідацыю беларуская «дачка» брэнда New Yorker. Крамы цяпер знікнуць?

«Мінсктранс» не ўзгадняў новыя рэйсы ў Польшчу і Літву. Умяшалася Мінгандлю3

Момант затрымання стралка ў Кракаве трапіў на ВІДЭА14

Каля Белага дома затрымалі венесуэльца са зброяй. Галасы нібыта загадвалі яму забіць Трампа2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту37

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць