Улада

Іван Міхайлаў вызвалены з жодзінскай турмы

Іван Міхайлаў, які асуджаны за адмову служыць у арміі з‑за рэлігійных перакананняў, 10 сакавіка вызвалены з жодзінскай турмы №8 (Мінская вобласць).

Пра гэта паведаміла прэс‑сакратар міжнароднай маладзёжнай арганізацыі «Малады фронт» Таццяна Шапуцька.

9 сакавіка калегія Мінскага абласнога суда разгледзела касацыйную скаргу Міхайлава на прысуд, вынесены яму Мінскім раённым судом, і вырашыла накіраваць справу на паўторны разгляд. Акрамя таго, калегія пастанавіла вызваліць Міхайлава, змяніўшы яму меру стрымання з утрымання пад вартай на падпіску аб нявыездзе.

Як паведаміла Шапуцька, родныя Івана збіраліся сустрэць яго 9 сакавіка каля турмы. «Аднак супрацоўнікі папраўчай установы адмовіліся яго выпускаць, спасылаючыся на тое,

што выпіска з рашэння касацыйнага органа не з’яўляецца падставай для фактычнага вызвалення Міхайлава.

Яны запатрабавалі прад’яўлення поўнага тэксту рашэння аб змяненні меры стрымання. Сёння гэтыя дакументы былі прадстаўленыя, і Івана выпусцілі з турмы», — расказала Шапуцька.

21‑гадовы вернік абшчыны «Новы запавет» Іван Міхайлаў адмовіўся праходзіць тэрміновую ваенную службу, на якую быў прызваны ў снежні 2008 года. Ён заявіў прызыўной камісіі Мінскага раёна, што служба ў арміі супярэчыць яго рэлігійным перакананням, і запрасіў альтэрнатыўную службу ў адпаведнасці з арт. 57 Канстытуцыі. У гэтым яму было адмоўлена з‑за адсутнасці альтэрнатыўнай грамадзянскай службы. Міхайлаву таксама было адмоўлена ў службе ў рэзерве.

15 снежня 2009 года малады чалавек быў арыштаваны ў Салігорску і змешчаны ў следчы ізалятар, а 1 лютага Мінскі раённы суд прызнаў яго вінаватым

ва ўчыненні крымінальнага злачынства за ўхіленне ад мерапрыемстваў прызыву на ваенную службу і прыгаварыў да трох месяцаў арышту. Для адбывання пакарання Міхайлаў быў адпраўлены ў турму № 8 у Жодзіна.

Праваабарончая арганізацыя «Міжнародная амністыя» прызнала Івана Міхайлава вязнем сумлення.

18 лютага 2010 года Аляксандр Лукашэнка даручыў распрацаваць закон аб праходжанні ў Беларусі альтэрнатыўнай службы ў адпаведнасці з 57‑м артыкулам Канстытуцыі краіны. Такое даручэнне прэзідэнт даў дзяржсакратару Савета бяспекі Леаніду Мальцаву, былому міністру абароны краіны.

Каментары

Цяпер чытаюць

У Еўрасаюзе 550 тысяч беларусаў з дазволамі на жыхарства4

У Еўрасаюзе 550 тысяч беларусаў з дазволамі на жыхарства

Усе навіны →
Усе навіны

У прэстыжным раёне Лондана з'явілася новая скульптура Бэнксі1

Мама Ксюшы Маісеенкі, якой збіралі грошы на лячэнне ад СМА, запісала відэазварот з просьбай дапамагчы ёй вярнуць дзяцей3

У Магілёве падчас руху загарэўся новы тралейбус1

Скандальны беларускі футбаліст вярнуўся на радзіму. Але хапіла аднаго матча, і яго выганяюць з чарговай каманды

У Маскве заявілі, што ў Кіева згоды на перамір'е ніхто і не пытаецца. Хапае і рашэння Пуціна8

Як часта трэба правяраць зрок? Тлумачыць галоўны доктар бальніцы

У Мінску ліквідуюць Нацыянальны цэнтр сучаснага мастацтва4

Бельгія не будзе дэмантаваць свае ядзерныя рэактары4

На неадэкватнага пасажыра, які так спяшаўся ў Смаленск, што пабіўся з аховай метро, завялі крыміналку11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Еўрасаюзе 550 тысяч беларусаў з дазволамі на жыхарства4

У Еўрасаюзе 550 тысяч беларусаў з дазволамі на жыхарства

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць