Грамадства55

У Польшчы ўкраінскі кіроўца аўтобуса схаваўся сярод пасажыраў, а на сваё месца хутка пасадзіў беларуса

Пад Чанстаховай транспартныя інспектары спынілі для праверкі аўтобус, які ехаў з Варшавы.

Спынены для кантролю аўтобус

За рулём аказаўся беларускі кіроўца, але кантралёры выявілі, што ён заняў гэтае месца ўсяго некалькі хвілін таму. Увесь астатні час аўтобусам кіраваў зусім іншы чалавек, які падчас праверкі паводзіў сябе як звычайны пасажыр, піша Most.

Пра гэты выпадак распавялі ў транспартнай інспекцыі Катавіцаў.

Калі кіроўца займае месца за рулём, ён павінен уставіць сваю карту ў тахограф. Па гэтых даных інспектары і высветлілі, што беларус прыняў на сябе кіраванне толькі тады, калі заўважыў кантрольны пункт. Акрамя таго, інспектары заўважылі, што мужчына моцна нервуецца.

Рашылі апытаць пасажыраў — і так высветлілася, што з Варшавы рэйс вёў зусім іншы чалавек — грамадзянін Украіны, а беларус большую частку шляху знаходзіўся ў салоне. Спынены кіроўца цяпер сядзеў некалькімі шэрагамі далей, выдаючы сябе за звычайнага пасажыра. Відавочна, напарнікі вырашылі, што інспектары не будуць разбірацца ў сітуацыі.

Паколькі тахограф не паказваў пройдзенай адлегласці або хуткасці кіроўцы, інспектары адабралі ў беларуса правы, а таксама хацелі прызначыць штраф. Але той не пагадзіўся, мяркуючы, што за час знаходжання за рулём не парушыў правілы. Тады кіроўцу арыштавалі і даставілі ў суд, які прысудзіў яму штраф у памеры 1800 злотых (450 даляраў).

Акрамя таго, інспектары правераць і працадаўцу кіроўцаў — польскую транспартную кампанію. Яе могуць аштрафаваць на 5000 злотых (1250 даляраў).

Кіроўцы даволі часта спрабуюць схаваць рэальны час, які праводзяць за рулём. Справа ў тым, што ў Еўропе дзейнічаюць вельмі строгія нормы працы і адпачынку кіроўцаў. Але многія перавышаюць дапушчальны час працы, а працадаўцы ціснуць на супрацоўнікаў, каб тыя выконвалі больш рэйсаў. Таксама адсутнасць запісаў тахографа дазваляе схаваць парушэнні правілаў, такія як перавышэнне хуткасці або рэзкае тармажэнне.

Каментары5

  • Барадзед
    29.01.2025
    Эўракалгас, порядок есть порядок.
  • Цім
    29.01.2025
    Пры чым тут "украінец", "беларус"? Кіроўцы часцяком парушаюць нормы ЕЗ. А потым падманваюць транспартную інспекцыю. А інспектарам няма розніцы, які пашпарт у кіроўцы.
  • Ёсік
    29.01.2025
    Ужо ў беларуса і польская дарожная служба адбірае правы. Мо пасьведчаньне короўцы? Паважаная рэдакцыя, ну не дазваляйце сабе такое, як тыя неадукаваныя маладыя настаўнікі, у якіх зеркала возера, мідзьведзь, дзе праверачнае мішка.
 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

ЗША рыхтуюць здзелку з Лукашэнкам: вызваленне палітвязняў у абмен на санкцыі на калій і банкі138

ЗША рыхтуюць здзелку з Лукашэнкам: вызваленне палітвязняў у абмен на санкцыі на калій і банкі

Усе навіны →
Усе навіны

Вэнс заявіў, што ягоныя словы перакруцілі — ён не дапускае магчымасці адпраўкі амерыканскіх войскаў ва Украіну9

Белы дом на дзень святога Валянціна вырабіў валянцінку з пагрозамі5

Асвойвайце VPN. Будзеце чытаць незалежныя СМІ і не падстаўляцца — падрабязны гайд26

У Хабараўскім краі выпаў з дзявятага паверха чыноўнік, які крытыкаваў расійскую армію2

Былы муж Ціманоўскай расказаў, што вярнуўся ў Беларусь яшчэ да выбараў і прагаласаваў за Лукашэнку28

Зяленскі: Я не планую сустракацца ні з якімі расіянамі, акрамя Пуціна5

Вядомая махлярка з Расіі стала мадэллю на тыдні моды ў Нью-Ёрку4

На невялікай рацэ Рось у Ваўкавыскім раёне сабралася вялізная колькасць качак ВІДЭА

Што будзе з Беларуссю пасля размовы Трампа і Пуціна?31

больш чытаных навін
больш лайканых навін

ЗША рыхтуюць здзелку з Лукашэнкам: вызваленне палітвязняў у абмен на санкцыі на калій і банкі138

ЗША рыхтуюць здзелку з Лукашэнкам: вызваленне палітвязняў у абмен на санкцыі на калій і банкі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць