Свет

Нарвегія арыштавала судна з расійскім экіпажам у сувязі з пашкоджаннем кабеля ў Балтыйскім моры

Улады расследуюць магчымую датычнасьць судна да пашкоджання аптавалаконнага кабеля ў Балтыйскім моры паміж Латвіяй і Швецыяй, піша Бі-бі-сі.

Арышт быў праведзены на запыт латвійскіх уладаў, паведаміла паліцыя паўночнага нарвежскага горада Тромсё.

Судна Silver Dania, якое належыць нарвежскай кампаніі і ходзіць пад сцягам Нарвегіі, накіроўвалася з Санкт-Пецярбурга ў Мурманск.

Паводле нарвежскага выдання Barents Observer, Silver Dania належыць кампаніі Fjord Shipping, флот якой «цесна супрацоўнічае з расійскімі партнёрамі».

Камунікацыйны кабель з латвійскага горада Вентспілс на шведскі востраў Готланд быў пашкоджаны ў нядзелю.

Адразу пасля інцыдэнту ўлады Швецыі затрымалі сухагруз Vezhen, які зарэгістраваны на Мальце і ўваходзіць у склад флота балгарскай кампаніі Navigation Maritime Bulgare.

Як перадавала агенцтва Reuters са спасылкай на даныя сайта MarineTraffic, гэта судна, разам з некалькімі іншымі, знаходзілася ў раёне, дзе быў пашкоджаны кабель.

За апошні час гэта ўжо чацвёрты выпадак пашкоджання падводных кабеляў у Балтыйскім моры. Прадстаўнікі заходніх краінаў выказваюць падазрэнні, што да інцыдэнтаў можа быць датычная Расія, аднак у Маскве такія здагадкі адпрэчваюць.

Каментары

Цяпер чытаюць

Алесь Бяляцкі сустрэўся з Папам Львом XIV2

Алесь Бяляцкі сустрэўся з Папам Львом XIV

Усе навіны →
Усе навіны

У мінскія крамы завезлі свежыя беларускія маліны1

«Першыя 500 цэляў ужо на алоўку». Камандуючы Сіламі беспілотных сістэм УСУ папярэдзіў Лукашэнку44

«11 трыльёнаў, бля». Дэпутат расійскай Дзярждумы вылаяўся матам, расказваючы пра дэфіцыт бюджэту7

У МЗС заявілі пра актыўны непублічны дыялог з Захадам7

Беларускі бізнэсмен праспансаваў чэмпіянат свету па хакеі ў Швейцарыі1

Ва Украіне адказалі Вальфовічу адносна 116 беспілотнікаў за тыдзень2

Ціханоўская: «Для мяне не стаіць пытанне, ці пераможа Украіна. Адзінае пытанне — калі»17

Беларусаў шакаваў стан жывёл у «Дукорскім маёнтку»: «Гэта канцлагер!» Спецыялісты супакойваюць2

Вальфовіч: За тыдзень 116 украінскіх дронаў заляцела ў Беларусь12

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Алесь Бяляцкі сустрэўся з Папам Львом XIV2

Алесь Бяляцкі сустрэўся з Папам Львом XIV

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць