Ноччу дроны хвалямі атакавалі НПЗ у Валгаградзе, а ў Астраханскай вобласці — газаперапрацоўчы завод.
У сеціве пішуць, што дроны трапілі ва ўстаноўкі Астраханскага газаперапрацоўчага завода, ён спынены. Таксама быў атакаваны газаправод.
У Валгаградзе пасля атакі беспілотнікаў у некалькіх раёнах знікла святло.
Па інфармацыі Мініабароны РФ, ноччу 3 лютага СПА збіла 70 беспілотнікаў.
27 БПЛА, паводле ведамства, знішчаныя над тэрыторыяй Растоўскай вобласці, 25 БПЛА — над Валгаградскай вобласцю, сем — над Астраханскай, пяць — над Варонежскай, чатыры — над Белгародскай, два — над Курскай вобласцю.
Са слоў Валгаградскага губернатара Бачарова, пры падзенні абломкаў узніклі «лакальныя ўзгаранні на тэрыторыі нафтаперапрацоўчага завода, якія былі аператыўна лакалізаваныя».
Цяпер чытаюць
«Чаму мы павінны неяк ушчэмліваць сябе?». Дырэктарка РТБД патлумачыла, чаму паставіла спектакль паводле Пушкіна ў адным з апошніх тэатраў краіны, які працаваў па-беларуску
Каментары