Грамадства88

Палітзняволеную ў зарэчанскай калоніі збіваў і душыў наглядчык — праваабаронцы

Палітзняволеная Вікторыя Кульша за паўгода ў зарэчанскай калоніі адбыла мінімум 92 дні ў ШІЗА і паўгода ў ПКТ. Цяпер праваабаронцам стала вядома, што супрацоўнікі калоніі збівалі жанчыну, а праз некалькі галадовак у яе двойчы здараўся сардэчны прыступ. 

Па інфармацыі праваабаронцаў, супрацоўнікі жаночай калоніі № 24 у Зарэччы ўжывалі супраць Вікторыі псіхалагічны і фізічны ціск. Паведамляецца, што адзін з наглядчыкаў душыў Вікторыю локцем, стоячы ззаду, а таксама цягаў яе па камеры. Апроч таго, яе часта абражалі і прыніжалі перад іншымі наглядчыкамі.

Жанчына некалькі разоў у калоніі трымала галадоўкі на знак пратэсту супраць жудасных умоў. Праз гэта ў яе двойчы здараўся сардэчны прыступ.

У калоніі палітзняволеную праз некаторы час пасля этапу змясцілі ў іншы атрад і перавялі на іншую працу з невыноснымі ўмовамі. Але начальнік калоніі Дзмітрый Курловіч адмовіў жанчыне ў пераводзе адтуль. Таксама Курловіч не рэагаваў і на скаргі на наглядчыка, які здзекаваўся з яе.

Стан здароўя Вікторыі моцна пагоршыўся: яна схуднела да 57 кілаграмаў, мае паніжаны гемаглабін і тахікардыю. Лечаць яе «фоліевай кіслатой». Таксама жанчыну перавялі на два тыдні на спецыяльную «дыету», пры якой даюць больш ежы, але пасля гэтага кроў не правяраюць.

Цяпер Вікторыя чакае разгляду апеляцыйнай скаргі ў гомельскім СІЗА-3, але пасля апеляцыі яе зноў перавядуць у Зарэчча. Таму Вікторыя хвалюецца за сваё здароўе і жыццё.

Інжынерку па ахове працы Вікторыю Кульшу затрымалі 4 лістапада 2020 года за тое, што яна адміністравала тэлеграм-канал і чат «Кіроўцы 97%». Яе абвінавацілі паводле ч. 1 і ч. 2 арт. 342 Крымінальнага кодэкса (арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак). У лютым 2021 года Вікторыю асудзілі да 2,5 года калоніі і накіравалі адбываць тэрмін у Гомель.

У чэрвені жанчыну асудзілі паводле арт. 411 КК (злоснае непадпарадкаванне законным патрабаванням адміністрацыі калоніі) і дадалі яшчэ адзін год у зняволенні. У новай папраўчай калоніі супраць яе зноў завялі крымінальную справу паводле гэтага артыкула. 

31 студзеня супраць Кульшы зноў завялі крымінальную справу паводле ч. 1 арт. 411 КК.

У лістах Вікторыя піша, што не атрымлівае лістоў нават ад сваякоў ад 3 сакавіка мінулага года — «іх знішчаюць па акце, бо яны нібыта напісаны тайнапісам».

У ПК-24 акрамя Вікторыі таксама ўтрымліваюцца Алена Маўшук і Паліна Шарэнда-Панасюк, на якіх таксама аказваецца ціск. Паліна цяпер чакае разгляду чарговай крымінальнай справы паводле арт. 411 КК.

Адрас для лістоў і пераводаў:

СІЗА-3, 246003, Гомель, Кніжная, 1А, Вікторыя Аляксандраўна Кульша.

Каментары8

  • Ноўнэйм
    07.05.2023
    Вось жа сволачы. Ну, нічога, прыйдзе і іх чарга..
  • Сяргей Восіпавіч
    07.05.2023
    Дык надрукуйце месца жыхарства таго наглядчыка калоніі і месца жыхарства іншых дзейных асоб, і імя жонкі, месца працы, імя дзяцей, месца вучобы, жыхарства! Каб людзі йх ведалі і каб чакалі яны свой нясчасны выпадак кшталту з.прылепіна. Хіба няма у нас здольных зрабіць і йм пакаранне? Колькі ўжо можна катам здеквацца з ахвяр пры нашым маўклівым і бяздзейным існаванні???
  • AlexxelA
    07.05.2023
    скаты! Ох жа запляшуць яны, калі прыйдзе канец рэжыму!

Цяпер чытаюць

Зяленскі: Украіна закрывае неба Расіі для цывільнай авіяцыі11

Зяленскі: Украіна закрывае неба Расіі для цывільнай авіяцыі

Усе навіны →
Усе навіны

21‑гадовага хлопца, якога шукалі ў Дзяржынскім раёне, знайшлі мёртвым

У Румыніі, Эстоніі і Латвіі абвяшчалі паветраную трывогу і падымалі знішчальнікі НАТА праз беспілотнікі

На МКАД 22‑гадовы кіроўца BMW збіў асвятляльную мачту5

«Не ведаю, дзе ён жыве і што есць». У беларускай мадэлі ў Канадзе муж забраў сына20

«Колькі за рэкламу заплацілі?» Юнак з мадэльнай знешнасцю робіць топавыя тыктокі з працы на заводзе ліфтоў5

«Чакаем у Мінску +1 славутасць!» Блогераў прывезлі ў былую турму на Валадарскага23

Мінюст пазбавіў ліцэнзіі адваката за дыскрэдытуючыя дзеянні

У Краснаярскім краі Расіі сямікласніца з нажом напала на настаўніцу7

Расіянін у Чарнагорыі расстраляў у ціры трох чалавек7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Зяленскі: Украіна закрывае неба Расіі для цывільнай авіяцыі11

Зяленскі: Украіна закрывае неба Расіі для цывільнай авіяцыі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць