Улада2626

Віцебскі чыноўнік абмяркоўвае міністра культуры

«Он всегда позиционировал себя как «щирый беларус». Да, у него был определённый перекос в эту сторону».

«Он всегда позиционировал себя как «щирый беларус». Да, у него был определённый перекос в эту сторону».

Віцебскі чыноўнік Андрэй Герашчанка, па сумяшчальніцтве старшыня грамадскага аб’яднання «Русский дом», пракаментаваў для расійскага інфармацыйнага агенцтва Regnum намер кінастудыі «Беларусьфільм» зняць фільм паводле рамана Уладзіміра Караткевіча «Каласы пад сярпом тваім». Каментар Герашчанкі датычыў найперш размовы міністра культуры Беларусі Паўла Латушкі са сцэнарыстамі стужкі наконт будучай экранізацыі. Герашчанка адзначае: «Латушка доўгі час быў паслом Беларусі ў Польшчы. Ён заўсёды пазіцыянаваў сябе як «щирый беларус», увесь час гаварыў на мове, намагаўся яе развіваць яе. Так, у яго быў пэўны перакос у гэты бок. Таму я думаю, што цяперашняя сітуацыя развіваецца не без яго асабістай пазіцыі», — заявіў А. Герашчанка.

Чыноўнік выказаў меркаванне, што экранізацыя рамана Караткевіча — звяно ў ланцугу антырасійскай кампаніі ў Беларусі.

Нагадаем, што Андрэй Герашчанка з’яўляецца начальнікам аддзела па справах моладзі адміністрацыі Кастрычніцкага раёна Віцебска. У студзені гэтага году ў якасці старшыні «Русского дома» Герашчанка даў інтэрв’ю расійскаму парталу «Материк», у якім паразважаў пра штучнасць беларускай мовы і культуры. Тое інтэрв’ю атрымала розгалас у беларускіх незалежных СМІ. Герашчанку прапанавалі звольніцца, але ён адмовіўся.

Каментары26

Цяпер чытаюць

У Францыі ад спёкі загінуў дальнабойшчык з Докшыцаў11

У Францыі ад спёкі загінуў дальнабойшчык з Докшыцаў

Усе навіны →
Усе навіны

Пад Гроднам 84‑гадовы мужчына пайшоў у лес, і ўжо тыдзень яго не могуць знайсці

Ужо амаль пяць гадзін пажарнікі не могуць згасіць пажар на гістарычным будынку ў цэнтры Мінска

Пуцін памераў кіламетрамі, колькі расійскай арміі яшчэ засталося да перамогі8

Найспякотней 28 чэрвеня было ў Маларыце — 37,6°1

Санду: Падчас перамоў Расіі і Украіны павінна быць пастаўлена пытанне аб вывадзе расійскіх войскаў з Прыднястроўя3

У Бранскай вобласці цішком адмянілі традыцыйны фестываль «Славянскае адзінства»

Жыхар Мінска вырасціў у лесе куст канопляў. А пачалося ўсё з корму для папугая1

У Венесуэле 11‑гадовага хлопчыка жывога дасталі з-пад завалаў праз 70 гадзін пасля землятрусу

У Мінску загарэўся дом на рагу Леніна і Карла Маркса1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Францыі ад спёкі загінуў дальнабойшчык з Докшыцаў11

У Францыі ад спёкі загінуў дальнабойшчык з Докшыцаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць