Культура11

Што змянілася ў тэатры оперы і балета пасля рэканструкцыі

Год таму Нацыянальны акадэмічны тэатр оперы і балета адкрыўся пасля рэканструкцыі. Генеральны дырэктар тэатра Уладзімір Грыдзюшка расказаў журналістам пра тое, што…

…сабекошт білета на спектакль складае 400 тысяч рублёў

— З моманту адкрыцця абноўленай сцэны на ёй пастаўлена 205 спектакляў, якія наведалі 202 тысячы чалавек. Залы запаўняліся на 90 працэнтаў, амаль заўсёды быў аншлаг. Летась было тры прэм’еры. Тэатр атрымаў 3,2 мільярда рублёў прыбытку, што склала 20 працэнтаў ад яго бюджэту. Нас не бянтэжыць, што пакуль далёка да самаакупнасці. На датацыях жывуць усе вялікія тэатры свету. Бо як іначай? Сабекошт аднаго білета на спектакль у сярэднім складае 400 тысяч рублёў. Які беларус сабе такое дазволіць?

… у тэатры выступіць зорка сусветнай опернай сцэны Марыя Гулегіна

— Літаральна днямі я атрымаў ліст ад Марыі Гулегінай, зоркі сусветнай опернай сцэны, якой няма роўных у выкананні партыяў драматычнага сапрана. Яна згадзілася выступіць у нашым тэатры, дзе пачынала кар’еру яшчэ ў 1983 годзе. Аднак білет на яе выступленне можа дасягнуць 200 тысяч рублёў. Гулегіна — адна з самых запатрабаваных і дарагіх оперных спявачак. Зрэшты, салісты нашага тэатра таксама гастралююць за мяжой. Ёсць дамовы аб супрацоўніцтве з опернымі тэатрамі Варшавы, Рыгі, Вільнюса. І, нягледзячы на тое што трупа салістаў нашага тэатра даволі вялікая — 67 чалавек, мы будзем запрашаць салістаў найвышэйшага ўзроўню з-за мяжы на кантрактнай аснове.

…у найбліжэйшы час мае быць створаная апякунская рада тэатра

Спадар Грыдзюшка спадзяецца, што ў раду ўвойдуць прадстаўнікі банкаў, бізнэс-супольнасці. «Падтрымка мецэнатаў дазволіць ладзіць новыя пастаноўкі, запрашаць вядомых артыстаў з-за мяжы», — лічыць генеральны дырэктар тэатра.

…рэканструкцыя дазволіла палепшыць акустыку

— Пасля адкрыцця тэатра некаторы час гаварылі пра тое, што ў ім нібыта дрэнная акустыка. Я мушу сцвердзіць, што рэканструкцыя дазволіла нават палепшыць акустыку. Хаця да ідэалу, можа, і далёка. Тут многае залежыць ад архітэктурных дадзеных будынка. Каб гук са сцэны выдатна ўспрымаўся ў зале, на адно чалавека-месца патрэбна 6–8 кубічных метраў прасторы. Аб’ём глядацкай залы нашага тэатра — паўтары тысячы кубаметраў, 1200 месцаў. Зрэшты, нават тынк столі мае спецыяльныя акустычныя ўласцівасці.

Каментары1

Цяпер чытаюць

Сілавікі сцвярджаюць, што затрымалі двух мужчын за галасаванне на выбарах у КР. Але ці можна гэтаму верыць?11

Сілавікі сцвярджаюць, што затрымалі двух мужчын за галасаванне на выбарах у КР. Але ці можна гэтаму верыць?

Усе навіны →
Усе навіны

Расія біла па Кіеве ракетамі і дронамі. Абваліўся пад'езд шматпавярховіка3

Трамп і Сі Цзіньпінь пачалі перамовы ў Пекіне

У Японіі змагаюцца з мядзведзямі пры дапамозе «ваўкоў-монстраў» з чырвонымі вачыма3

17 кіламетраў уздоўж вады. У Мінску будуюць новую веладарожку2

Генсак НАТА прапанаваў членам альянсу выдзяляць на дапамогу Украіне па 0,25% ВУП

У Венгрыі ўпершыню выклікалі расійскага пасла для тлумачэнняў пра вайну3

«Маскітны флот» Ірана: як процьма маленькіх катараў супрацьстаіць ВМС ЗША ў Армузскім праліве3

Ціханоўская: Лукашэнку не зменіш, трэба перастаць верыць у гэтыя ілюзіі15

Наталля Дуліна зарэгістравала ў Літве ІП і вядзе анлайн-курсы італьянскай мовы. А яшчэ змагла дабіцца выплаты пенсіі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сілавікі сцвярджаюць, што затрымалі двух мужчын за галасаванне на выбарах у КР. Але ці можна гэтаму верыць?11

Сілавікі сцвярджаюць, што затрымалі двух мужчын за галасаванне на выбарах у КР. Але ці можна гэтаму верыць?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць