Свет55

Пуцін хоча ператварыць Украіну ў другую пакорлівую Чачню

Паводле крыніцы выдання Financial Times, якая нядаўна мела размову з Пуціным, расійскі кіраўнік стаў яшчэ больш упэўненым у сваіх сілах і таму можа выставіць яшчэ больш жорсткія патрабаванні на любых мірных перамовах па Украіне. Паралельна Пуцін спадзяецца выявіць ва ўкраінскіх шэрагах «новага Ахмата Кадырава», гатовага здрадзіць сваёй радзіме.

Уладзімір Пуцін

Уладзімір Пуцін усё яшчэ разлічвае паставіць ва Украіне марыянетачны ўрад, натхняючыся прыкладам Чачні, піша выданне Financial Times са спасылкай на крыніцу ў атачэнні расійскага кіраўніка.

Паводле крыніцы, якая нядаўна абмяркоўвала з Пуціным вайну ва Украіне, той хоча знайсці ва ўкраінскіх палітычных ці вайсковых элітах альтэрнатыўнага Зяленскаму кіраўніка, які пагадзіцца цалкам здаць сваю краіну Расіі гэтак жа, як зрабіў Ахмат Кадыраў з Чачнёй у 2000 годзе, калі разам з сынам Рамзанам Кадыравым перабег на бок расійскіх федэральных войскаў.

Пры гэтым Пуцін з высокай верагоднасцю зробіць свае патрабаванні да Украіны і Захаду на будучых перамовах яшчэ больш жорсткімі, чым яны былі ў самым пачатку вайны, адзначае крыніца ў яго атачэнні.

Па яе словах, Масква не будзе выплочваць ніякіх рэпарацый Украіне і, хутчэй за ўсё, запатрабуе ад Захаду доступу да ўсіх сваіх замарожаных актываў, якія вылічаюцца сотнямі мільярдаў даляраў.

Апроч гэтага, Пуцін мог бы пагадзіцца абмяняць тэрыторыю, акупаваную Расіяй у Харкаўскай вобласці, на тэрыторыю, якая цяпер утрымліваецца Украінай у Курскай вобласці, а таксама заявіць пра «акупацыю» Кіевам іншых тэрыторый, на якія прэтэндуе Масква, калі Украіна зробіць тое ж самае ў дачыненні да сваіх часова страчаных з-за расійскай акупацыі земляў, падкрэслівае крыніца выдання Financial Times.

Выданне дадае, што такім упэўненым паводзінам Пуціна таксама спрыяе добрае стаўленне да яго з боку прэзідэнта ЗША Дональда Трампа. Аналізуючы публічныя заявы Трампа, Financial Times адзначае, што за тыдзень той пагадзіўся амаль на ўсе жорсткія патрабаванні Пуціна, а пасля абрынуўся з крытыкай на прэзідэнта Украіны Уладзіміра Зяленскага.

Па словах высокапастаўленага еўрапейскага чыноўніка, у краін ЕС такія рашэнні Вашынгтона выклікаюць шок і страх перад тым, што ЗША могуць пакінуць іх сам-насам перад пагрозамі Масквы, перадае Financial Times.

Каментары5

  • 1
    20.02.2025
    ФСБ, КГБ - предатели
  • Беларус
    20.02.2025
    Любому здравомыслящему человеку это было ясно еще в начале 2022 года. Я и на прошлой неделе об этом написал как только услышал заявления кремля, а потом и Трампа с его командой, с требованиями провести выборы в Украине в нарушение украинских законов и конституции, что это типичный расчёт кремля еще с девяностых по раскачиванию ситуации внутри других стран. Когда это еще делать как не во время выборов, когда внимание украинцев будет сконцентрировано не на обороне своей страны, а на внутренних срачах и здрадах. Расчет кремля как раз на это, чтобы воспользоваться такой ситуацией в своих грязных имперских целях, сделать так чтобы украинское общество максимально разругалось, разделить его, естественно максимально при этом используя свою имперскую пропаганду, вранье, вбросы, фейки, ботоферму, кремлевскую агентуру и конечно же деньги, взятки и подкупы. Период выборов прям идеальное для этого время. Следите за кровавыми руками кремля. У кремлевских имперцев расчёт такой, кремль на время останавливает свои мясные штурмы, требуя от Украины провести выборы, но чтобы это сделать не нарушая украинскую конституцию и законы, нужно отметить военное положение. И как только Украина это сделает, кремль, воспользовавшись ситуацией в стране, опять пойдет войной. Это уже проходили и не раз, вспомните чеченские соглашения после первой фазы чеченской войны. Москва опять придумает любые предлоги, распятых мальчиков или биокомаров, чтобы оправдать новую фазу своей имперской войны, а параллельно будут искать способы раскачать Украину изнутри. Будут искать нового «Кадырова» чтобы тот сдал Украину. Зеленский на это не пошел даже когда российские войска стояли под Киевом. Не пойдет он и сейчас на уловки Путина. Поэтому кремль решил действовать по другому, решил устранить Зеленского любым способом. Тем более США исправно ведутся на такие кремлевские уловки и всячески ему способствуют. Военным способом у русских наскоком не получилось, кремль начал искать другие методы, а тут еще и Трамп как раз согласия помочь своими бездумными действиями.
    Тоже самое было кстати и в Чечне, когда кремлевские вышли на полевого командирша Кадырова, предложив ему миллионные суммы, чтобы тот перешел на их сторону у сдал все сопротивление, всю страну в руки кремля. Тоже самое Москва будет пытаться делать сейчас и в Украине.
  • Беларус
    20.02.2025
    А своего «Кадырова» кремль уже давно нашел в Беларуси, еще в 1994 году.

Цяпер чытаюць

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна33

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна

Усе навіны →
Усе навіны

Пяць чалавек затрымалі за каментары пра чыноўнікаў і міліцыянераў9

Стала вядома, чаму Ютуб выдаліў стрымы Сяргея Ціханоўскага58

Яна Пінчук расказала, як яе пяць гадоў таму ў Санкт-Пецярбургу арыштавалі па запыце Беларусі1

У ЗША ўпершыню абралі цемнаскурую жанчыну губернатарам штата3

У Віцебскай вобласці паставілі скрыні для лістоў толькі аднаму адрасату

Маск з гумарам пракаментаваў паразу партыі, у якую ён уклаў 400 мільёнаў даляраў15

Партыя Трампа перажывае сапраўдны разгром70

Былы мэр Талачынскага раёна аднавіў з руінаў 200‑гадовую капліцу6

«Яго шукае ўвесь Мінск». Мужчына вінен дзясяткі тысяч даляраў

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна33

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць