Грамадства55

Вальфовіч расказаў пра мілітарызацыю «на заходнім тэатры ваенных дзеянняў»

Сакратар Рады бяспекі Аляксандр Вальфовіч пасля пасяджэння гэтага органа 3 красавіка расказаў пра міжнародную сітуацыю, якая, з ягонага пункту гледжання, складваецца сёння вакол Беларусі «на сумежнай тэрыторыі, паблізу нашых межаў на заходнім напрамку». 

Вальфовіч называе сумежжа Беларусі з краінамі НАТА «заходнім тэатрам ваенных дзеянняў» і наракае, што «нашы найбліжэйшыя суседзі (палякі, прыбалты) мілітарызуюцца, узмацняюць агрэсіўную рыторыку».

«Літаральна нядаўна атрымана інфармацыя пра тое, што ў раёне Сувалкскага калідора палякі разгортваюць новыя аператыўныя часткі, выведвальныя батальёны, сцягваюць туды тэхніку. Спрабуюць абараніцца ад уяўнай пагрозы з усходу».

Вальфовіч лічыць, што гэта выглядае смешна:

«таму што ўзброеныя сілы Беларусі, вайсковая арганізацыя дзяржавы не робіць стаўку на павелічэнне вайсковых бюджэтаў, павелічэнне колькасці вучэнняў».

Каментары5

  • Dirk Drexler Jr.
    03.04.2025
    яго хваліу́ Сахаты ?!
    гэтага выкапня ?!
    Вольф - аднакашнік Сахашчыка .
  • Ёсік
    03.04.2025
    А навошта лукашэнку ў Беларусі ЯЗ, навошта нейкі арэшнік? Вось блазаны, усё могуць з ног на галаву перакуліць.
  • Мх
    03.04.2025
    Мяркую, што калі на заходніх межах Беларусі сапраўды ўтворыцца "тэатр баявых дзеянняў" гэтыя "героі" будуць у Маскве аж да 12 гадзін дня, прычым без самалёта.

Цяпер чытаюць

Трамп абвясціў энергетычнае перамір'е паміж Расіяй і Украінай24

Трамп абвясціў энергетычнае перамір'е паміж Расіяй і Украінай

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп: Украіне прыйшоў час завесці новага прэзідэнта102

Аэрастаты вяртаюцца на поле бою: як іх выкарыстоўвае Украіна і ці могуць яны абараніць масты Кіева

Гэтыя мінскія каты маюць уласны гардэроб і наведваюць рэстараны — як жывецца Азуру і Прушы ФОТЫ10

Мінская кампанія прапануе працу 10‑ці кіроўцам таксі. Абавязковая ўмова — веданне туркменскай мовы11

У Маларыце амаль цалкам высахла мясцовае возера. Што з ім сталася?1

На Дажынках у Калінкавічах заўважылі трактар з паролем паўстанцаў 1863 года21

У ЗША падчас страляніны ў прыватным доме загінулі 9 чалавек1

Ірландыя прапануе скараціць бюджэт Еўрасаюза на 8%. Іншыя яшчэ больш радыкальныя5

А1 дазволілі аказваць паслугі хостынгу і электроннай пошты1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Трамп абвясціў энергетычнае перамір'е паміж Расіяй і Украінай24

Трамп абвясціў энергетычнае перамір'е паміж Расіяй і Украінай

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць