Увечары 2 красавіка цела мужчыны ў вадасховішчы Юбілейнае заўважыла дзяўчына, якая праходзіла міма. Загінулы знаходзіўся ў вадзе тварам уніз, ён быў у верхняй вопратцы. Яго цела знаходзілася на адлегласці 2—2,5 м ад берага, глыбіня — 1,5 м.
Спецыялісты высвятляюць прычыны гібелі мужчыны і яго асобу.
Цяпер чытаюць
Памятаеце Данііла з Офіса Ціханоўскай, якому за два дні сабралі грошы на анкалагічную аперацыю? Яму напісаў той самы аднакласнік, які яго ўдарыў — з чаго ўсё і пачалося

Каментары