Культура11

Бураўкін, Вольскі, Някляеў на вечарыне «Беларускага кнігазбору»

У мінскім Палацы мастацтваў, 17 сакавіка а 18‑й адбудзецца святочная імпрэза «Збіраўся скарб: 50 тамоў «Беларускага кнігазбору».

Сёньня ў менскім Палацы мастацтваў а 18‑й вечара адбудзецца сьвяточная імпрэза «Зьбіраўся скарб: 50 тамоў «Беларускага кнігазбору». У 1996 годзе выйшаў першы том праекту — «Выбраныя творы» Яна Чачота, а нядаўна ўжо 50‑я кніга — творы Максіма Гарэцкага.

Ініцыятыва стварэньня кніжнага праекту «Беларускі кнігазбор» належыць пісьменьніку Кастусю Цьвірку, які быў апантаны, здавалася б, невыканальнай марай — выдаць у 200‑х тамах усё найлепшае зь беларускай літаратуры. У 1995 годзе інтэлігенцыя стварыла Міжнародны фонд «Беларускі кнігазбор», і ў наступным годзе выдалі ўжо Яна Чачота.

Згадвае Кастусь Цьвірка: «На самым пачатку нашай дзейнасьці хацелася як найболей выдаць кніг. Але як гэта зрабіць — ніякага ўяўленьня не было. Таму што пачыналі мы з нуля, ніякіх сродкаў не было. Але была вера і жаданьне вялікае. І гэта намі рухала».

Плян‑каталёг «Беларускага кнігазбору» прадугледжвае выданьне кніг у трох падсэрыях: «Мастацкая літаратура», «Гістарычна‑літаратурныя помнікі» і «Пераклады замежнай клясыкі». На сёньняшні дзень выйшла 12 кніг з так званай «зялёнай» сэрыі «Помнікаў», 2 тамы зь перакладной сэрыі (Дастаеўскі і Гётэ) і астатнія 36 кніг — мастацкая літаратура. Прычым выдаюцца ня толькі клясыкі.

Нядаўна ў сэрыі «Беларускі кнігазбор» выйшлі тамы нашых сучасьнікаў Ніла Гілевіча, Генадзя Бураўкіна, Уладзімера Някляева.

У найбліжэйшых плянах «Кнігазбору» — «Выбранае» Міколы Ермаловіча, Паўла Шпілеўскага, Міколы Нікіфароўскага, Адама Багдановіча.

Сёньня ўвечары ў Палацы мастацтваў шчырыя словы пра «Беларускі кнігазбор» скажуць акадэмік Радзім Гарэцкі, прафэсар Адам Мальдзіс, заслужаны артыст Беларусі Віктар Скорабагатаў, паэты Генадзь Бураўкін, Анатоль Вярцінскі, Уладзімер Някляеў. На вечарыне выступяць Лявон Вольскі, трыё «Вытокі», Тацяна Беланогая. Уваход вольны.

Палац мастацтваў (Мінск, вул. Казлова, 3), 17 сакавіка, 18:00.

Каментары1

Цяпер чытаюць

Прапаганда прычапілася да «дарагога» гадзінніка Латушкі. Той расказаў, што гэта за мадэль насамрэч29

Прапаганда прычапілася да «дарагога» гадзінніка Латушкі. Той расказаў, што гэта за мадэль насамрэч

Усе навіны →
Усе навіны

«Можна набыць і ананасы, і бутэлечку IPA». Беларусы ў захапленні ад асартыменту аўталаўкі4

ГУР знішчыла пускавую ўстаноўку С-400 у Крыме і РЛС1

Ці правядуць метро ў «Паўночны бераг» і як рэканструююць Даўгінаўскі тракт. Якія перамены чакаюць Цэнтральны раён сталіцы1

У камандаванні ЗША лічаць, што ўдары ў раёне Армуза вычарпалі эфектыўнасць — Axios3

Беларуска адкрыла школу для сляпых дзяцей у індыйскай глыбінцы2

Уначы Белгарад быў атакаваны беспілотнікамі1

Абвешчаны аранжавы ўзровень небяспекі з-за навальніц і залеў

Якую дошку для нарэзкі выбраць — драўляную ці пластыкавую? Што кажуць спецыялісты3

36 гадоў таму была прынята Дэкларацыя аб суверэнітэце8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Прапаганда прычапілася да «дарагога» гадзінніка Латушкі. Той расказаў, што гэта за мадэль насамрэч29

Прапаганда прычапілася да «дарагога» гадзінніка Латушкі. Той расказаў, што гэта за мадэль насамрэч

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць