Свет22

Кіраўнік Пентагона загадаў спыніць усе кібератакі супраць Расіі

Міністр абароны ЗША Піт Хегсет загадаў прыпыніць кібератакі супраць Расіі, паведамляюць адразу некалькі амерыканскіх СМІ са спасылкай на крыніцы. Дэталі загаду невядомыя, але журналісты звязваюць яго з цяперашнімі перамовамі паміж Расіяй і ЗША і імкненнем Дональда Трампа дабіцца перамір’я ў расійска-ўкраінскай вайне, піша Бі-бі-сі.

Пра тое, што Хегсет загадаў прыпыніць кібератакі супраць Расіі, напісала газета New York Times, якая спаслалася на тры неназваныя крыніцы, знаёмыя з сітуацыяй.

Паводле выдання, новыя інструкцыі былі выдадзеныя Кіберкамандаванню ЗША яшчэ да таго, як прэзідэнт краіны Дональд Трамп на вачах у журналістаў пасварыўся з украінскім лідарам Уладзімірам Зяленскім.

Упершыню пра загад распавяло выданне The Record. У яго публікацыі было сказана, што кіраўнік Пентагона выдаў адпаведныя інструкцыі начальніку Кіберкамандавання ЗША генералу Ціматы Хо. Той, у сваю чаргу, перадаў іх аперацыйнаму дырэктару арганізацыі, генерал-маёру корпуса марской пяхоты Раяну Хэрытэджу, які пакідае пасаду.

Дэталі загаду Хегсета невядомыя.

Але Washington Post са спасылкай на аднаго дзеючага і аднаго былога чыноўніка піша, што кібератакі прыпыненыя на час перамоў паміж ЗША і Расіяй. Камандаванню сказалі, што новыя інструкцыі будуць дзейнічаць «у найбліжэйшай будучыні», заяўляюць крыніцы The Record.

Крыніцы The Record таксама распавялі, што Кіберкамандаванне пачало складаць «ацэнку рызыкаў» для Хегсета. Такога роду справаздача пацвярджае атрыманне загаду, пералічвае бягучыя місіі, прыпыненыя ў выніку рашэння, і падрабязна апісвае патэнцыйныя пагрозы, якія ўсё яшчэ сыходзяць ад Расіі.

Пентагон адмовіўся ад каментарыяў. «Для міністра абароны Хегсета няма нічога больш важнага, чым бяспека байцоў ва ўсіх аперацыях, у тым ліку ў аперацыях у кіберпрасторы», — сказалі ў ведамстве.

Каментары2

  • политзек
    04.03.2025
    это называется простым словом КАПИТУЛЯЦИЯ
    по понятиям гопников, дальше будет акт публичного унижения.
  • понятно
    04.03.2025
    Пентагон должен лечь под СВР РФ и раздвинуть ноги....

Памілаваныя 15 чалавек, сярод якіх 13 палітвязняў15

Памілаваныя 15 чалавек, сярод якіх 13 палітвязняў

Усе навіны →
Усе навіны

ЦРУ папярэдзіла еўрапейскія ўрады аб магчымай атацы расійскіх дронаў на Іспанію, Францыю або Італію5

«На ракеце». Зяленскі рэзка адказаў расійскім журналістам17

У Беларусі можна цалкам законна прадаваць і купляць кватэры і машыны за даляры. Вось як гэта зрабіць7

«Усе мамкі, не разбіраючыся, супраць». Ціханоўскі падзякаваў мужчынам за непублічную падтрымку95

Пачобут у ЗША сустрэўся з Коўлам ФОТАФАКТ2

Сі Дзіньпін прыбыў у ЗША з трохдзённым візітам, Трамп асабіста сустрэў яго ў аэрапорце5

Навукоўцы знайшлі пах, які прымушае людзей больш траціць у сэканд-хэндах

Навукоўцы высветлілі, дзе на Зямлі найбольшыя шанцы перажыць глабальную катастрофу4

«Ён выбраў мяне сам». У Гомелі 19‑гадовая дзяўчына збірае грошы на ўласнага каня5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Памілаваныя 15 чалавек, сярод якіх 13 палітвязняў15

Памілаваныя 15 чалавек, сярод якіх 13 палітвязняў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць