Гісторыя22

Нямецкія гісторыкі назвалі дакладную колькасць ахвяраў бамбавання Дрэздэна

У выніку бамбавання Дрэздэна авіяцыяй саюзнікаў ў лютым 1945 года загінула каля 25 тысяч чалавек. Да такой высновы пасля шасці гадоў працы прыйшла камісія нямецкіх гісторыкаў, створаная ў 2004 годзе па патрабаванні гарадскіх уладаў.

Афіцыйны даклад камісіі быў прадстаўлены ў сераду, 17 сакавіка, пасля чаго яе выклалі ў адкрыты доступ у інтэрнэт. Па словах кіраўніка камісіі Рольф-Дытэр Мюлера, гісторыкі могуць дакладна пацвердзіць гібель 18 тысяч чалавек. З улікам усіх наяўных у іх сведчанняў і дакументаў даследчыкі зрабілі выснову аб тым, што агульная колькасць ахвяр бамбардзіроўкі магла скласці 25 тысяч чалавек. Гісторыкі прааналізавалі могілкавыя рэестры, запісы актаў грамадзянскага стану, судовыя архівы – усяго каля 16 тысяч дакументаў. Таксама былі ўважліва вывучаныя шматлікія сведчанні відавочцаў. Даследчыкі параўналі разрозненыя дадзеныя, што захоўваліся ў нямецкіх і замежных архівах. Камісія абвергла распаўсюджанае ўяўленне аб тым, што ў выніку бамбаванняў і пажараў целы дзесяткаў тысяч ахвяр згарэлі бясследна. Акрамя таго, гісторыкі прыйшлі да высновы, што шырока распаўсюджанае сцвярджэнне аб тым, што падчас бамбавання было забіта мноства нямецкіх бежанцаў з усходу, не адпавядае рэчаіснасці – колькасць бежанцаў было невялікім.

Ахвярамі авіяўдару, па дадзеных гісторыкаў, сталі прадстаўнікі 20 нацыянальнасцяў. Сярод загінуўшых было шмат ваеннапалонных і рабочых з усходу. Як адзначае MDR, высновы камісіі маюць вельмі важнае значэнне. Да гэтага часу не існавала адзінага меркавання па пытанні аб ліку загінулых: называліся лічбы ад 10 тысяч да паўмільёна. Бамбаванне Дрэздэна актыўна выкарыстоўвалася неанацыстамі і ультраправымі ў прапагандысцкіх мэтах. На працягу некалькіх гадоў неанацысты ладзяць штогадовы жалобны марш ў памяць аб ахвярах авіяўдару. У 2010 годзе, на 65 гадавіну бамбардзіроўкі, марш быў сарваны прыхільнікамі левых арганізацый.

Каментары2

Упаў з крэсла і не паспеў адключыць камп‘ютар. На якіх дробязях праколваліся расійскія разведчыкі?

Упаў з крэсла і не паспеў адключыць камп‘ютар. На якіх дробязях праколваліся расійскія разведчыкі?

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінску адкрытым полымем гарэў «Опель» ВІДЭА

«Апроч тых дванаццаці гадоў, калі ён піў». Нязвыклыя ўспаміны ўдавы Рыгора Барадуліна13

Памерла Валянціна Барадуліна2

У аўторак у Дзяржынску прайшлі затрыманні і ператрусы1

Расійскае грамадства хоча вайны, паказваюць апытанні22

Выставілі на продаж будаўнічы рынак «Уручча»

Новыя стаўкі падаткаў у 2025 годзе. Колькі і за што давядзецца плаціць?1

Ілан Маск выказаў падтрымку «Альтэрнатыве для Германіі»11

Новы міністр культуры адказаў, ці гатовы даць другі шанец рэжысёру Андрэю Курэйчыку і ці прыме Купалаўскі Зою Белахвосцік18

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Упаў з крэсла і не паспеў адключыць камп‘ютар. На якіх дробязях праколваліся расійскія разведчыкі?

Упаў з крэсла і не паспеў адключыць камп‘ютар. На якіх дробязях праколваліся расійскія разведчыкі?

Галоўнае
Усе навіны →