Улада11

Пачалося паседжанне беларуска‑польскай камісіі па ўрэгуляванні канфлікту вакол Саюза палякаў

Прадстаўнікі грамадскасці на яго не запрошаныя.

У Міністэрстве замежных справаў Беларусі 19 сакавіка пачалося першае паседжанне беларуска‑польскай камісіі па ўрэгуляванні канфлікту вакол грамадскага аб’яднання «Саюз палякаў у Беларусі» (СПБ).

Як паведаміў прэс‑сакратар амбасады Польшчы ў Беларусі Павел Марчук, польскую дэлегацыю на перамовах узначальвае першы намеснік міністра замежных справаў Анджэй Крэмер, беларускую — упаўнаважаны па справах рэлігій і нацыянальнасцяў Леанід Гуляка.

Прадстаўнікі грамадскасці на паседжанне камісіі не запрошаныя.

Рашэнне аб стварэнні двухбаковай камісіі было прынятае 25 лютага на сустрэчы прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі і міністра замежных справаў Польшчы Радаслава Сікорскага ў Кіеве. Папярэдне датай першага паседжання камісіі называлася 9 сакавіка, аднак потым яно было перанесенае — бакі ўзгаднялі фармат працы.

***

Раскол у СПБ адбыўся ў 2005 годзе. З таго часу ў краіне існуе два Саюзы палякаў — афіцыйны, зарэгістраваны Міністэрствам юстыцыі Беларусі, і неафіцыйны, які падтрымліваюць улады Польшчы.

У пачатку 2010 году канфлікт паміж прадстаўнікамі СПБ абвастрыўся ў сувязі з сітуацыяй вакол Дома польскага ў Івянцы
,

на які прэтэндавалі як афіцыйная арганізацыя, так і нефармальнае яе крыло. 17 лютага суд Валожынскага раёну прыняў рашэнне на карысць зарэгістраванай структуры СПБ.

15 і 17 лютага беларускімі праваахоўнымі органамі за правядзенне несанкцыянаваных акцый пратэсту б

ылі затрыманыя некалькі дзесяткаў актывістаў неафіцыйнага СПБ, а кіраўнікоў арганізацыі асудзілі.

Гэтыя дзеянні выклікалі незадавальненне афіцыйнай Варшавы і еўраструктур.

Прадстаўнікі Саюза палякаў спадзяюцца, што міжурадавая камісія вырашыць іх праблемы. Актывісты незарэгістраванай структуры СПБ разлічваюць на легалізацыю, афіцыйнай — на наладжванне дыялогу з Варшавай.

Старшыня Галоўнай рады неафіцыйнага СПБ Анджэй Пачобут таксама выказаў надзею на тое, што ў выніку працы беларуска‑польскай камісіі ў Беларусі спыніцца практыка камерцыялізацыі Дамоў польскіх, і яны будуць выкарыстоўвацца выключна ў культурна‑асветніцкіх мэтах, як гэта і меркавалася першапачаткова.

Каментары1

Цяпер чытаюць

Усе навіны →
Усе навіны

За педафілію арыштавалі выкладчыка робататэхнікі з Паставаў. Налічылі 17 пацярпелых6

Затрыманы брат Карла ІІІ, былы прынц Эндру4

Шры-ланкійцы паламалі статыстыку віцебскай міліцыі сваёй несанкцыянаванай масавай акцыяй на 300 чалавек3

«Сказалі «нам пох*й» і павезлі». Беларусаў выклікаюць на вайсковыя зборы, у сацсетках — абурэнне46

У Рэйхстагу праз сродак для чысткі спрацавала сігналізацыя

У Ельску загінула 12‑гадовая дзяўчынка — яна прымала ванну з тэлефонам14

Зноў ідзе пацяпленне, маразоў да канца зімы не чакаецца

Стала вядома, дзеля чаго Лукашэнка не паехаў да Трампа на Саміт міру ў Вашынгтон30

Дзе адзначыць Дзень роднай мовы: падзеі ў Беларусі і замежжы9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Мікола Статкевіч на свабодзе. Ён перанёс інсульт37

Мікола Статкевіч на свабодзе. Ён перанёс інсульт

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць