Свет1212

Засоўванне ў сметнікі палітыкаў і акцыя «Рускія ідуць дамоў». Чым вядомы Дзям'ян Ганул, якога сёння забілі ў Адэсе?

Сёння стала вядома пра забойства ў Адэсе вядомага актывіста і валанцёра, 31-гадовага Дзям'яна Ганула. Чым ён вядомы, піша Бі-бі-сі.

Імя Ганула вядомае з 2013—2014 гадоў, калі ён у складзе «Правага сектара» быў удзельнікам Рэвалюцыі Годнасці, а ў Адэсе ўзначальваў сілавы блок мясцовай ячэйкі праварадыкальнай партыі.

Ганул таксама быў удзельнікам супрацьстаяння 2 мая 2014 года на Куліковым полі, дзе ў Доме прафсаюзаў у выніку сутыкненняў паміж прарасійскімі і праўкраінскімі актывістамі загінулі 47 чалавек.

Напярэдадні, 13 сакавіка, стала вядома, што Еўрапейскі суд па правах чалавека прызнаў, што ўлады Украіны дапусцілі пэўныя парушэнні і павінны выплаціць кампенсацыі сем’ям загінулых і пацярпелым у гэтых сутыкненнях. ЕСПЧ адзначыў, што гэтыя падзеі ў значнай ступені былі выкліканы расійскай прапагандай.

Пасля тых трагічных падзей Ганул быў удзельнікам многіх гарадскіх акцый пратэсту. Ён стварыў грамадскую арганізацыю «Вулічны фронт» і разам з аднадумцамі выступаў супраць незаконных будоўляў. Часта акцыі пратэсту заканчваліся сутыкненнямі.

Падазраваны ў замаху

У 2017 годзе Ганул быў фігурантам крымінальнай справы. У той час дэпутат парламента, а цяпер камандзір 3-й асобнай штурмавой брыгады Андрэй Білецкі прапаноўваў узяць актывіста на паручальніцтва. Па гэтай справе пацярпелым быў тагачасны кіраўнік паліцыі Адэскай вобласці Дзмітрый Галавін.

Сярод акцый Ганула таксама была «Смеццевая люстрацыя» ў 2014 годзе, калі палітыкаў саджалі ў смеццевыя кантэйнеры.

Гэта адбылося ў Адэсе з вядомым палітыкам Нестарам Шуфрычам і тагачасным кіраўніком Фонду сацыяльнага страхавання Алегам Рудэнкам.

Ганул неаднаразова ўдзельнічаў у акцыях перад кансулятам Расіі ў Адэсе. У лістападзе 2021 года разам з аднадумцамі ён прынёс туды труну з надпісамі «Груз 200» і «Рускія ідуць дамоў».

У пачатку 2022 года, калі ў Адэсе павінен быў адбыцца канцэрт расійскага рэпера Басты — Ганул дамогся яго адмены.

Ён таксама быў ініцыятарам дэмантажу мемарыяльных дошак і помнікаў камуністычным дзеячам.

Як распавяла раней журналістка Украінскай службы Бі-бі-сі, якая размаўляла з загінулым, Ганул выглядаў чалавекам, надзвычай абазнаным у гісторыі горада. Ён выступаў за захаванне гістарычных помнікаў, але заклікаў адрозніваць, як ён казаў, «рускія маркеры» — помнікі, якія Расія ўстанаўлівала ў Адэсе для фарміравання вобразу «рускага горада».

Загінулы актывіст таксама праводзіў акцыі ў абарону жывёл. У прыватнасці, ён арганізоўваў у Адэсе пратэсты супраць эксплуатацыі жывёл у цырку.

Ганула неаднаразова запалохвалі. У 2020 годзе невядомыя разбілі бітамі і спалілі яго аўтамабіль.

У маі 2023 года ў Адэсе невядомыя ў вайсковай форме збілі яго. Паліцыя завяла крымінальную справу, аднак яна не дайшла да суда.

Каментары12

  • Віталь
    14.03.2025
    Не ведаю, куды пісаць. Там у ТГ боты куралесяць, можаце з гэтым нешта зрабіць? Хоць дысклэймер які, як звычайна... Дзякуй загадзя!
  • Мх
    14.03.2025
    Слава патрыёту Украіны! І вечная памяць!
  • В гостях у Дюка
    14.03.2025
    Мх, был бы патриотом- погиб бы на передовой.а так.... фрик, привык на хайпе бабло косить.
 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Выбітыя дзверы, маскі-шоу, затрыманне топ-менеджараў. Пачаўся пагром «Еўраопта»25

Выбітыя дзверы, маскі-шоу, затрыманне топ-менеджараў. Пачаўся пагром «Еўраопта»

Усе навіны →
Усе навіны

«Вяртайцеся, калі дарасцяце». Адзін з самых дарагіх рэстаранаў Мінска шакуе сваёй камунікацыяй15

Сустрэча дэлегацый Расіі і Украіны ў Стамбуле пакуль не запланаваная2

4-гадовая дачка беларуса трапіла ў лік самых перспектыўных маладых блогераў ад «Форбс»10

Прызначаная дата суда над Нінай Багінскай4

Па-беларуску зараз навучаецца ўсяго 8% школьнікаў20

Універмаг «Беларусь» не могуць адмыць. Выкіды з навакольных заводаў такія, што фасад пакрыўся нязводным налётам аксідаў жалеза22

Нявестка Ананіч звольнілася з СБ пасля 12 гадоў працы11

Пуцін дакладна не паедзе на перамовы ў Стамбул7

На культавым рынку ў Дварцы з’явіліся першыя лунінецкія клубніцы. Не пытайцеся толькі пра цану1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Выбітыя дзверы, маскі-шоу, затрыманне топ-менеджараў. Пачаўся пагром «Еўраопта»25

Выбітыя дзверы, маскі-шоу, затрыманне топ-менеджараў. Пачаўся пагром «Еўраопта»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць