Грамадства

Зніжкі да 70% абвясцілі сталічныя буйныя крамы на выходныя

Зніжкі да 70% абвясцілі сталічныя ўнівермагі 16 -18 мая. Куды адправіцца па выгадныя прапановы, пішуць Мінск-навіны.

«ЦУМ Мінск»

З пятніцы па нядзелю пакупнікоў чакае зніжка да 60% пры набыцці непрадуктовых тавараў коштам ад 7 рублёў за адзінку або метр, да 15% — на буйнагабарытную бытавую тэхніку, а таксама зніжка да 10% — на непрадуктовыя тавары для жанчын.

ГУМ

З 16 па 18 мая ва ўнівермагу абвешчаны зніжкі да50 % на вылучаны асартымент непрадуктовых тавараў (ад 7 рублёў за адзінку). У гэтыя дні трымальнікам дысконтных карт пры куплі таксама будуць налічаны бонусы, якія можна будзе абмяняць на зніжку да30 %.

Акрамя гэтага, ва ўнівермагу абвешчаны дні стылю і творчасці: пры выкананні пэўных умоў акцыі можна атрымаць дадатковую зніжку +5 або 7% да ўжо існуючай — на наборы для творчасці, ювелірныя вырабы, біжутэрыю, гадзіннікі, сумкі, рамяні і партманэ.

ГД «На Нямізе» і ўнівермаг «Беларусь»

Штодня ва ўнівермагах дзейнічаюць зніжкі ад 5 да 70% на вылучаны асартымент у розных катэгорыях тавараў.

ГЦ «Кiрмаш»

У выхадныя дні ў краме прадугледжаны зніжкі да 50% — на жаночае адзенне і абутак; да 45% — на ювелірныя вырабы, парфумерыю, касметыку і гадзіннікі; да 35% — на галантарэю, тавары для дома, хатні тэкстыль, кераміку і мэблю; да 30% — на мужчынскае адзенне, бялізну, панчошна-шкарпэткавыя вырабы, а таксама да 15% — на тавары для дзяцей.

Каментары

Малодшы сын Сахашчыка абвешчаны зніклым без вестак. Выглядае, ён ваяваў за Расію88

Малодшы сын Сахашчыка абвешчаны зніклым без вестак. Выглядае, ён ваяваў за Расію

Усе навіны →
Усе навіны

12 выпускнікоў ЕГУ і іх выкладчыкі стварылі ў Вільні «Тэатр 21»

«6850 рублёў — норм?» Кліентка каршэрынгу паскардзілася на велізарны штраф пасля ДТЗ. Што адказалі ў кампаніі

Рубіа: Без дапамогі ЗША Украіны не было б5

Стаць акадэмікам можна будзе толькі з дазволу Рады бяспекі21

Трагедыя на Лагойскім тракце: з акна шматпавярховіка выпаў чалавек у балаклаве і павіс на тросе4

«Абарот — каля $100 мільёнаў». Алесь Мухін расказаў пра бізнэс і заробкі на «Што? Дзе? Калі?»3

Выбухоўку для расійскіх дыверсій у Еўропе перавозілі агенты-беларусы — WSJ з крыніц у спецслужбах11

Кушнер агучыў патрабаванне Трампа да Кіева спыніць удары па расійскіх НПЗ6

Андрэй Пачобут стаў «Асобай года» ў Польшчы2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Малодшы сын Сахашчыка абвешчаны зніклым без вестак. Выглядае, ён ваяваў за Расію88

Малодшы сын Сахашчыка абвешчаны зніклым без вестак. Выглядае, ён ваяваў за Расію

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць