На вайне ва Украіне ўпершыню загінуў расійскі вайсковец 2007 года нараджэння
На вайне ва Украіне загінуў студэнт Чалябінскага медыцынскага каледжа Аляксандр Пятлінскі, які нарадзіўся 31 студзеня 2007 года, піша «Медыязона».

Падрабязнасцей пра смерць практычна няма — пазначана толькі, што Пятлінскі памёр 9 сакавіка «пры выкананні воінскага абавязку».
Паводле іменнай базы загінулых, якую «Медыязона» вядзе разам з рускай службай Бі-бі-сі, Пятлінскі — першы вайсковец 2007 года нараджэння, чыя смерць пацверджаная на гэтай вайне.
Пры гэтым ён — не самы малады загінулы: расійскія салдаты ва ўзросце 18 гадоў гінулі раней, аднак Пятлінскі нарадзіўся пазней за ўсіх.
Цяпер чытаюць
«Спасибо, Лена! Продолжайте вести наблюдение». Афіцэр, які пісаў Харысавай, пасвіўся ў чатах палітэміграцыі, а некаторым дзяўчатам нават прапаноўваў абмяняцца нюдсамі
Каментары