Пісьменнік Кастусь Тарасаў быў знойдзены ў кватэры, якую ён здымаў, 22 сакавіка.
Як паведаміў БелаПАН старшыня Саюза беларускіх пісьменнікаў Алесь Пашкевіч, дзень развітання з Кастусём Тарасавым пакуль не вызначаны,
бо гэта залежыць ад прыезду ў Мінск дачкі пісьменніка Ганны Тарасавай, у якой 22 сакавіка ў Таліне нарадзіўся сын.
Нагадаем, што пісьменнік і журналіст Кастусь Тарасаў быў знойдзены ў кватэры, якую ён здымаў, 22 сакавіка. Пісьменніку пражыў 69 гадоў і апошнія гады ўзнаўляўся пасля перанесенага інсульту.
Каментары