Меркаванні22

Дзень Волі ў Канзасе + фота

Амерыканскія студэнты даведаліся пра гісторыю стварэння Беларускай Народнай Рэспублікі.

25 сакавіка выкладчыца Надзея Сычугова правяла адкрыты занятак у Паўднёва-заходнім каледжы ў г. Уінфілд, штат Канзас з нагоды святкавання 92-й гадавіны Дня Волі. Мерапрыемства было праведзена ў межах курсу «Гісторыя і культура Беларусі», тэматыка занятку і дата самым цудоўным чынам супала з адным з найважнейшых дзён у гісторыі Беларусі ХХ стагоддзя.

Падчас лекцыі амерыканскія студэнты даведаліся пра гісторыю стварэння Беларускай Народнай Рэспублікі, яе лёс, а таксама пра існаванне ўраду БНР, які да гэтага часу дзейнічае ў эміграцыі. Студэнтаў ўразіў той факт, што яны неаднойчы маглі бачыць на тэрыторыі кампусу жаншчыну паважанага ўзросту ў элегантным шэрым гарнітуры, якая з'яўляецца дзеючым Прэзідэнтам Рады БНР: Івонку Сурвілу. Яна была ўдзельніцай разнастайных мерапрыемстваў, зарганізаванымі Цэнтрам Беларускіх Даследаванняў.

Быў зроблены акцэнт на разуменне лёсавызначальнай ролі 25 Сакавіка для далейшага існавання незалежнай дзяржавы Рэспублікі Беларусь. Спадарыня Надзея распавяла пра сучаснае ганебнае становішча гэтага свята ў Беларусі, брутальныя паводзіны беларускіх уладаў падчас мітынгаў з нагоды яго святкавання. У якасці прыклада, яна распавяла пра свой асабісты досвед удзелу ў святкаванні Дня Волі, і што толькі, дзякуючы хуткасці яе ног ды падарунку лёсу ў выглядзе раптоўна адчыненых дзвярэй пад'езду, яна не была арыштаваная спецназам. Гэты аповяд выклікаў буру эмоцыяў і абурэнняў з боку студэнтаў.

Пасля быў прадэманстраваны дакументальны фільм Уладзіміра Арлова і Юрыя Хашчавацкага «Дзень Волі». Студэнты паглыбіліся ў зусім не знаёмую амерыканскаму ўспрыняццю, атмасферу падзеяў першай сусветнай вайны, вір кастрычніцкай рэвалюцыі і ўмоваў абвяшчэння незалежнасці БНР. Пабычылі на свае ўласныя вочы, як адбываецца святкаванне Дня Волі на вуліцах Мінску.

Каментары2

Цяпер чытаюць

Зяленскі: Рэтранслятары на мяжы Беларусі прыпынілі працу72

Зяленскі: Рэтранслятары на мяжы Беларусі прыпынілі працу

Усе навіны →
Усе навіны

На Магілёўшчыне ў мужчыны канфіскавалі цэлы арсенал зброі і выбуховых рэчываў

У гэту краіну можа паляцець Лукашэнка на перыяд сканчэння ўльтыматуму Зяленскага8

«Такой эліткі краіна не бачыла». У Мінску пабудуюць сакрэтныя хмарачосы а-ля Масква-Сіці10

Жонка эмацыйна кінула мужу, што пяцёра дзяцей не яго. Ён зрабіў тэст на бацькоўства30

Міністр юстыцыі РФ назваў няправільным прыярытэт правоў і свабод грамадзян5

Беларусь закрывае пасольства ў Экватарыяльнай Гвінеі. А Лукашэнка ўсяго тры гады назад называў яе прыярытэтным кірункам3

Севярынец пра ўльтыматум Зяленскага: За пару дзён можам апынуцца ў сітуацыі, якую яшчэ нядаўна лічылі малаймавернай5

Пасля ўльтыматуму Зяленскага рэтранслятары адключылі? Апошнія дні расійскія беспілотнікі не накіроўваюцца ўздоўж беларуска-ўкраінскай мяжы21

Расія цісне на Беларусь, прымушаючы ўступіць у вайну супраць Украіны — WSJ20

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Зяленскі: Рэтранслятары на мяжы Беларусі прыпынілі працу72

Зяленскі: Рэтранслятары на мяжы Беларусі прыпынілі працу

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць