Свет

Ураджэнца акупаванага Мелітопаля прыгаварылі да 27 гадоў па справе аб спробе атручвання выпускнікоў лётнага вучылішча

Ягор Сямёнаў нібыта спрабаваў па заданні ўкраінскіх спецслужбаў іх атруціць з дапамогай алкаголю і торту, дадаўшы ў яго моцнадзейны прэпарат.

Паўднёвы акруговы вайсковы суд Расіі прыгаварыў ураджэнца акупаванага Мелітопаля Ягора Сямёнава да 27 гадоў калоніі па абвінавачанні ў спробе атручвання выпускнікоў лётнага вучылішча ў Армавіры, піша Бі-бі-сі.

Суд прызнаў 34-гадовага Сямёнава вінаватым па артыкулах «тэрарызм» і «дзяржаўная здрада».

Паводле версіі следства, у кастрычніку 2023 года Сямёнаў паспрабаваў атруціць выпускнікоў Армавірскага вышэйшага ваеннага авіяцыйнага вучылішча з дапамогай алкаголю і торта, у якія быў дададзены моцнадзейны прэпарат.

Як сцвярджае абвінавачанне, Сямёнаў, выконваючы заданне ўкраінскіх спецслужбаў, набыў 200 флаконаў медыцынскага прэпарата «Кардыамін» (стымулятар цэнтральнай нервовай сістэмы), 76 пляшак віскі, 40 пляшак каньяку і 20-кілаграмовы торт. Затым ён з дапамогай шпрыца ўвёў прэпарат у напоі і торт і прывёз іх у рэстаран, дзе праходзіла сустрэча выпускнікоў вучылішча.

Даставіўшы прадукты, Сямёнаў хутка сышоў, сказаўшы, што іх перадаў адзін з выпускнікоў, які не змог прысутнічаць на сустрэчы. Гасцям гэта падалося падазроным, таму яны не сталі спрабаваць пачастунак і звярнуліся ў ФСБ.

У той жа дзень Сямёнава затрымалі ў аэрапорце Стаўрапаля.

Паводле версіі следства, у 2022 годзе ён стаў грамадзянінам Расіі, а ў красавіку 2023-га яго завербавалі ўкраінскія спецслужбы і даручылі арганізаваць забойства, паабяцаўшы яму 400 тысяч расійскіх рублёў (5 тысяч даляраў).

Сямёнаў прызнаў сваю віну. Яго справа разглядалася ў закрытым рэжыме. Абвінавачванне прасіла прыгаварыць яго да пажыццёвага зняволення.

Каментары

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Ціханоўскі расказаў, як сябе паводзіў Коля Лукашэнка на сустрэчы ў СІЗА13

Ціханоўскі расказаў, як сябе паводзіў Коля Лукашэнка на сустрэчы ў СІЗА

Усе навіны →
Усе навіны

Італьянскі матацыкліст зрабіў сэлфі з медзведзянём. Пасля гэтага яго насмерць разарваў дарослы мядзведзь6

Дасведчанаму айцішніку з EPAM прысудзілі калонію за данаты. Пагражала да васьмі гадоў7

Выкладчык БНТУ ведае 14 моў — яго парады вельмі простыя4

Захворванні, якія пераносяць камары, становяцца сур'ёзнай праблемай у Еўропе3

Пад Мінскам каля Заслаўскага вадасховішча збіраюцца пабудаваць маштабны гасцінічны комплекс ФОТЫ5

Nutella падаражэе? Цэны на фундук падскочылі на 30% з-за неўраджаю1

Аятала Хаменеі так і не выйшаў з бункера? Яго няма на публіцы ўжо 25 дзён2

«Ну праедзь ты ўжо!»: у Адэсе мужчына не падзяліў дарогу са сваім адлюстраваннем ВІДЭА4

Маладая актрыса Коласаўскага тэатра, якая зачапіла людзей выказваннем пра беларускую мову, звальняецца15

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ціханоўскі расказаў, як сябе паводзіў Коля Лукашэнка на сустрэчы ў СІЗА13

Ціханоўскі расказаў, як сябе паводзіў Коля Лукашэнка на сустрэчы ў СІЗА

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць