У Беларусі неабходна перасеяць 30% азімага рапсу. Гэта ў тры разы больш, чым звычайна, распавёў падчас прэс‑канферэнцыі ў Мінску супрацоўнік Акадэміі навук Беларусі Міхаіл Кадыраў.
Адмыслоўца адзначыў, што ў Беларусі азімы рапс «традыцыйна замярзае на 40% плошчаў». Але штогод перасейваецца не больш за 10% гэтай сельскагаспадарчай культуры.
Нягледзячы ні на што, рэнтабельнасць азімага рапсу летась склала 19%. Гэта адзін з самых высокіх паказчыкаў сярод сельскагаспадарчых культур.
Каментары