Здарэнні

У Івацэвіцкім раёне мужчына падпаліў сваю хату пасля сваркі з жонкай

У дзяжурную часць Івацэвіцкага РАУС паступіла інфармацыя пра пажар у вёсцы Няхачава. Паводле даных міліцыі, дом падпаліў яго 34-гадовы гаспадар, які быў затрыманы на месцы здарэння.

Як высветлілася, у дзень здарэння мужчына, які жыве разам з жонкай і двума непаўналетнімі дзецьмі, пачаў раніцу з ужывання спіртнога. Неўзабаве паміж ім і жонкай узнік бытавы канфлікт. У парыве злосці мужчына пагражаў спаліць усіх у доме, схапіў каністру з бензінам і паспрабаваў абліць ім пакой. Аднак жонцы ўдалося вырваць ёмістасць з ягоных рук.

Тады мужчына знайшоў іншую пасудзіну з палівам, выліў яе змесціва на канапу і падпаліў агнём з запальнічкі.

Жанчына спрабавала патушыць агонь, але безвынікова. Яна паспешліва эвакуіравала дзяцей і самога мужа з хаты, пасля чаго выклікала пажарнікаў.

У выніку пажару знішчана каля паловы хаты і дах.

У дачыненні да гаспадара пачалі крымінальную справу за пагрозу знішчэннем маёмасці грамадска небяспечным спосабам (максімальнае пакаранне — да 3 гадоў пазбаўлення волі). Акрамя таго, разглядаецца пытанне пра завядзенне справы за наўмыснае пашкоджанне маёмасці — за гэта можа пагражаць да 10 гадоў турмы.

Каментары

Прапаганда рыхтуе грамадства да загадкавай «працяглай камандзіроўкі» Лукашэнкі39

Прапаганда рыхтуе грамадства да загадкавай «працяглай камандзіроўкі» Лукашэнкі

Усе навіны →
Усе навіны

Лукашэнка збіраецца на доўгі час за мяжу57

Лаўроў: Беларусь імкнуцца ўцягнуць ва ўкраінскі канфлікт11

Заробак як у айцішніка: беларускаму трактарысту прапануюць да 10 тысяч рублёў. Разабраліся, у чым сакрэт5

СК РФ назваў прозвішчы адказных і выканаўцаў, хто, па яго версіі, атакаваў аўтобус з беларускімі дзецьмі пад Бранскам17

26‑гадовы Максім з Баранавіч — новая ахвяра вайны12

«Гэта ўнікальны выпадак!» Каля «Мінск-Свету» заўважылі птушку года1

Будынак крэйдавага завода ў Белгарадскай вобласці разбураны ў выніку ўдару беспілотнікаў1

Ордэн Белага Арла, які забралі ў Зяленскага, вярнуўся ў Польшчу. Што з ім будзе цяпер?4

У Крыме здарылася маштабнае адключэнне святла6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Прапаганда рыхтуе грамадства да загадкавай «працяглай камандзіроўкі» Лукашэнкі39

Прапаганда рыхтуе грамадства да загадкавай «працяглай камандзіроўкі» Лукашэнкі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць