Свет

Макрон заклікаў ЗША ўвесці санкцыі супраць Расіі, калі яна не гатовая да міру

Знаходзячыся ў Сінгапуры ў рамках турнэ Паўднёва-Усходняй Азіяй, Макрон сустрэўся са сваім сінгапурскім калегам Лоўрэнсам Вонгам напярэдадні форуму «Дыялог Шангры-Ла», найбуйнейшага форуму па пытаннях бяспекі і абароны ў Азіі.

Фота: Antoine Gyori — Corbis / Corbis via Getty Images

Адказваючы на пытанне пра Украіну, а дакладней пра другі раўнд перамоў аб спыненні вайны паміж Украінай і Расіяй, Макрон заклікаў Расію і Злучаныя Штаты ўзяць на сябе адказнасць.

Калі Расія пацвердзіць, што яна «не гатовая да міру», Вашынгтон павінен пацвердзіць сваю прыхільнасць санкцыям супраць Масквы, заявіў французскі прэзідэнт журналістам падчас візіту ў Сінгапур, падкрэсліўшы, што «гэта тэст на давер для амерыканцаў», паведамляе BFMTv.

«Я размаўляў з прэзідэнтам Трампам 48 гадзін таму, і ён выказаў сваё нецярпенне. Цяпер пытанне ў тым, што мы з гэтым зробім? Мы (еўрапейцы) гатовыя», — дадаў ён.

Што тычыцца еўрапейскай пазіцыі адносна спынення агню, прэзідэнт Францыі пацвердзіў, што еўрапейцы заслугоўваюць даверу. «Яны паслядоўныя і надзейныя […] Мы не змяніліся, мы, як і раней, верым у міжнародны парадак, супрацоўніцтва, адкрыты гандаль і павагу да правілаў», — таксама заявіў ён.

Каментары

Цяпер чытаюць

Стала вядома пра смерць доўгажыхаркі Марыі Канановіч з Валожыншчыны, якой па пашпарце быў 121 год1

Стала вядома пра смерць доўгажыхаркі Марыі Канановіч з Валожыншчыны, якой па пашпарце быў 121 год

Усе навіны →
Усе навіны

Літоўцы з палякамі паставілі спецыяльныя вароты для закрыцця ад мігрантаў памежнай ракі7

У Швецыі папярэдзілі, што ў выпадку нападу будуць біць углыб Расіі4

Бабруйскі рыбак злавіў велізарнага шчупака не выязджаючы з горада ФОТЫ2

Хакеры ўзламалі базу з данымі кліентаў «ДоДо Піцы»

«Белоруссия ни при чём!» Леанід Парфёнаў адказаў на пытанне, чый Шагал78

Прэм'ер-міністр Балгарыі заклікаў Еўропу пайсці на саступкі Пуціну18

Спрэчных канцэртаў у брэсцкім касцёле, відаць, больш не будзе. Іх забараняюць свецкія ўлады3

У Кітаі знайшлі парэшткі раней невядомага дыназаўра з чатырма крыламі5

Нарвежская палітычная эліта апраўдваецца перад парламентам за сувязі з Джэфры Эпштэйнам

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стала вядома пра смерць доўгажыхаркі Марыі Канановіч з Валожыншчыны, якой па пашпарце быў 121 год1

Стала вядома пра смерць доўгажыхаркі Марыі Канановіч з Валожыншчыны, якой па пашпарце быў 121 год

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць